• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі, візіт у Прагу і форум GLOBSEC. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 18–24 траўня 

    25 мая, 2026

    ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ

    21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. У гэты дзень у розных гарадах адбыліся акцыі і мерапрыемствы салідарнасці.

    Да Дня салідарнасці з палітвязнямі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак. У сваёй прамове лідарка нагадала пра ўмовы, праз якія праходзяць людзі ў няволі, і пра тое, што нават пасля вызвалення пераслед для многіх не заканчваецца.

    Зварот цалкам — на афіцыйным YouTube-канале.
    Поўны тэкст звароту — па спасылцы.

    З 21 па 22 траўня ў Вільнюсе праходзіў ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause. Форум сабраў былых палітвязняў, родных зняволеных, праваабаронцаў, дыпламатаў, журналістаў, прадстаўнікоў ініцыятываў і міжнародных партнёраў.

    Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Кангрэсу. Яна нагадала, што вызваленне сотняў палітвязняў стала магчымым дзякуючы салідарнасці беларусаў, працы праваабаронцаў і міжнароднаму ціску.

    У першы дзень Кангрэса адбыліся дыскусіі пра салідарнасць з палітвязнямі, журналісцкую падтрымку, беларускую турэмную літаратуру, ролю культуры ў барацьбе за вызваленне палітвязняў. Першы дзень Кангрэсу завяршыўся паказам фільма «Пад шэрым небам».

    На адкрыцці другога дня Кангрэса выступіў дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. У сваёй прамове ён адзначыў важнасць міжнароднай салідарнасці, падтрымкі палітзняволеных і іх сем’яў, а таксама ролю праваабаронцаў, валанцёраў, журналістаў і юрыстаў.

    Другі дзень Кангрэсу пачаўся з прэзентацыі новага дакладу BELPOL «Аб рэальным маштабе палітычных рэпрэсіяў у Беларусі». Даклад падрыхтаваны пры ўдзеле Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы і ініцыятывы «Вольныя» з выкарыстаннем матэрыялаў праваабарончых арганізацыяў Dissidentby і «Вясна». Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі стратэгіі праваабарончай працы ва ўмовах татальных рэпрэсіяў, межы паміж бяспекай і эфектыўнасцю дапамогі, магчымасці міжнароднага ціску на рэжым, а таксама ролю беларускай супольнасці за мяжой у падтрымцы палітвязняў і ўсяго беларускага грамадства.

    Кангрэс быў арганізаваны Крысцінай Шыянок і Пражскім Офіса дэмакратычных сіл Беларусі пры дапамозе фонду Rosa Luxemburg Stiftung.

    Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі выклікаў шырокую падтрымку па ўсім свеце. Заявы зрабілі больш за 40 урадаў краінаў, парламентарыяў, дыпламатаў, міжнародных арганізацыяў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

    ФОРУМ GLOBSEC

    22-23 траўня Святлана Ціханоўская знаходзілася з візітам у Празе, дзе прыняла ўдзел у форуме GLOBSEC — адной з ключавых міжнародных пляцовак па бяспецы і дэмакратыі. Беларуская лідарка выступіла з ключавой прамовай на панэлі «Абарона абаронцаў дэмакратыі на перадавой», прысвечанай транснацыянальным рэпрэсіям і абароне актывістаў, журналістаў і дыяспары. Акрамя гэтага, Ціханоўская ўзяла ўдзел у сесіі «Утрыманне лініі дэмакратычнай устойлівасці», прысвечанай выклікам, з якімі сутыкаюцца сучасныя дэмакратыі.

    НАВУЧАЛЬНЫ ВІЗІТ У ТАЛІН ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЯ 

    20 траўня ў Таліне адбыўся навучальны візіт для прадстаўнікоў незалежных беларускіх медыя. Прадстаўнік дэмакратычных сілаў у Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках Віталь Малчанаў распавёў пра мерапрыемства:

    – У гэтым візіце прымаюць удзел прадстаўнікі 12-ці рэпрэсаваных медыя.

    – Праграма прысвечаная пытанням устойлівасці незалежных медыя, кібербяспекі, супрацьдзеяння дэзынфармацыі і ўзаемадзеяння з еўрапейскімі інстытуцыямі.

    – У межах мерапрыемства адбываюцца трэнінгі па лічбавай бяспецы і працы медыя ва ўмовах гібрыдных пагрозаў на базе досведу Украіны.

    КАМЕНТАР ПРА МАСІРАВАНУЮ АТАКУ РАСІІ ПА УКРАІНЕ

    Ноччу 24 траўня Расія зноў нанесла ўдар па Украіне: ракеты і дроны трапілі ў жылыя дамы, загінулі мірныя людзі. Святлана Ціханоўская:

    «Мы заўсёды будзем на баку людзей, якія абараняюць свае дамы, свае сем’і, сваю свабоду. Мы ведаем, што такое жыць побач з агрэсарам, які не прызнае ні межаў, ні чалавечага жыцця. Мы салідарныя з Украінай і верым у яе перамогу.

    Слава Украіне! Жыве Беларусь!».

    КАМЕНТАРЫ ПРА ВУЧЭННІ БЕЛАРУСКАЙ І РАСІЙСКАЙ АРМІІ І ЯДЗЕРНУЮ ЗБРОЮ

    18 траўня ў Беларусі праходзілі вучэнні беларускай і расійскай арміі па ўжыванні ядзернай зброі. Святлана Ціханоўская пракаментавала сітуацыю ў краіне:

    «Навошта рабіць з нашай краіны мішэнь для адказу на ядзерны ўдар? Каб Беларусь была мірнай, трэба спыніць Лукашэнку. Ён вядзе нас да вялікай бяды».

    21 траўня Расія адкрыта заявіла пра сваю зброю на беларускай зямлі. Святлана Ціханоўская пракаментавала гэтую заяву:

    «Лукашэнка зноў ставіць пад пагрозу жыцці беларусаў. Крок за крокам ён уцягвае краіну ў ядзерны шантаж: спачатку з Канстытуцыі выкраслілі «без’ядзерны» статус, потым абвясцілі пра дастаўку зброі і «Арэшніка», далей — запусцілі сумесныя вучэнні па ўжыванні ядзернай зброі. Мірнае неба не бывае з чужой ядзернай зброяй. Беларусь мусіць быць вольнай ад яе».

    КАМЕНТАР ПРА АСАБІСТЫЯ ДАГЛЯДЫ НА БЕЛАРУСКАЙ МЯЖЫ

    Фонд «Краіна для Жыцця» паведаміў пра новыя выпадкі прыніжальных асабістых даглядаў на беларускай мяжы ў дачыненні да людзей, якія раней праходзілі па «пратэсных справах». Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў пракаментаваў тое, што адбываецца:
    «Мы заклікаем міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, структуры ЕС і дэмакратычных партнёраў Беларусі звярнуць увагу на гэтыя паведамленні, дамагацца незалежнай фіксацыі падобных практык і ўзмацняць ціск на рэжым за сістэматычныя парушэнні фундаментальных правоў чалавека. Кожны такі выпадак павінен быць задакументаваны. Ні адно прыніжэнне чалавека не павінна станавіцца “новай нормай”».

    КАМЕНТАР ПРА ПЕРАПІСВАННЕ ПАДРУЧНІКАЎ

    У Беларусі стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах, у тым ліку — гісторыі. Дарадца Святланы Ціханоўскай Павел Церашковіч распавёў, навошта гэта дзяржаве і да якіх вынікаў прывядзе:

    «Стварэнне дзяржаўнай камісіі па «падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы» сведчыць пра тое, што працэс перапісвання, які і так не спыняўся на працягу ўсяго перыяду ўладарання Лукашэнкі, паставяць амаль што на індустрыяльную аснову».

    МЕДЫЯ

    Радыё Свабода (Беларусь), AP News (міжнароднае), BBC (міжнароднае), Наша Нiва (Беларусь), Наша Нiва (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), DW (міжнароднае).

    Апошнія навіны