• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская наведала паказ фільма «Пад шэрым небам» у Варшаве

    08 мая, 2026

    7 траўня ў Варшаве Святлана Ціханоўская наведала паказ фільма «Пад шэрым небам» беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч. Фільм распавядае пра журналістку Кацярыну Андрэева і яе мужа, журналіста Ігар Ільяша. Гэта быў першы прагляд з вызваленай журналісткай. Ігар Ільяш да гэтага часу знаходзіцца за кратамі. 

    Пасля паказу адбылася размова Мары Тамковіч і Кацярыны Андрэевай з гледачамі — гаварылі не толькі пра сам фільм, але і пра выбар, салідарнасць, лёсы беларусаў і Беларусі. 

    Падчас сустрэчы Кацярына перадала Святлане Ціханоўскай ягонае фота і падзякавала беларускай лідарцы.

    Святлана Ціханоўская:

    «Фільм «Пад шэрым небам» — гэта не толькі гісторыя пра Кацю і Ігара. Гэта гісторыя тысячаў беларусаў, якія прайшлі праз страх, разлуку, турмы і несправядлівасць. Было балюча і цяжка глядзець. Для мяне гісторыя Каці і Ігара — вельмі блізкая, і я разумею, праз што яна праходзіць цяпер, калі ён у турме.

    Разам з Ігарам у турмах застаецца больш за 20 журналістаў, якіх пазбавілі волі за прафесійную працу і праўду. Таму важна працягваць гаварыць пра палітвязняў і рабіць усё дзеля таго, каб яны апынуліся на свабодзе.

    Дзякуй Мары за гэты кранальны і важны фільм. І дзякуй усім, хто працягвае гаварыць пра сучасную Беларусь і рэпрэсіі праз мастацтва, кіно і культуру».

    На паказе прысутнічалі беларусы Варшавы, польскія гледачы, замежныя дыпламаты, партнёры, кіраўніцтва БелСАТ, Павел Латушка і іншыя прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

    Апошнія навіны