Святлана Ціханоўская і яе прадстаўніца па адукацыі Вольга Шпарага – пра планаваныя новаўвядзенні ў школах і ўніверсітэтах
Напярэдадні новага навучальнага года беларускі рэжым заявіў, што сістэма адукацыі Беларусі мае патрэбу ў «перазагрузцы пад рэаліі сённяшняга дня». Была агучаная адна з прычын гэтага – нават дзіцячыя сады ператварыліся ў Беларусі ў «апорныя кропкі для каляровых рэвалюцый». 1 верасня ў школах плануюць праводзіць урокі, на якіх дзеці будуць абмяркоўваць з педагогамі паняцце «народнае адзінства» […]
Святлана Ціханоўская: «Цяпер у Беларусі так шмат палітзняволеных, што кожны дзень некалькі людзей сустракаюць свае дні нараджэння за кратамі. І наш абавязак – падтрымаць іх»
Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень нараджэння Арцёма Сакава – добрага і таленавітага хлопца, які быў аператарам у камандзе майго мужа, Сяргея Ціханоўскага на канале «Краіна для жыцця». Цяпер яны разам праходзяць па агульным абвінавачванні – па «справе Ціханоўскага». І яны абодва ўжо другі дзень нараджэння сустракаюць за кратамі. Сёння дні нараджэння і ў паэта, рэжысёра Ігната […]
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з нагоды 30-й гадавіны незалежнасці Беларусі
Ціханоўская: «Шаноўныя беларусы! Сёння ў нас важны дзень: 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону, што азначала абвяшчэнне незалежнасці краіны. Гэты дзень мусіў быць у Беларусі святочным і радасным – але сустракаем мы юбілей Незалежнасці пад пагрозай яе страты, у атмасферы рэпрэсій. Тысячы патрыётаў нашай краіны расплаціліся […]
Алесь Аляхновіч: «Факт залічэння SDR ад МВФ не азначае, што рэжым зможа імі скарыстацца»
Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч пракаментаваў інфармацыю пра выдзяленне Беларусі больш за 900 млн даляраў са сродкаў МВФ. Аляхновіч: «Сёння набыло моц самае буйное ў гісторыі размеркаванне спецыяльных правоў запазычання (SDR) сярод 190 краін-удзельніц Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) на 456 млрд. SDR, што эквівалентна $ 650 млрд. Рада кіраўнікоў Фонду ўхваліла яго ў […]
Эсэ Святланы Ціханоўскай для The New York Times
«Ніхто ў Еўропе не застрахаваны ад дыктатара маёй краіны» Эсэ Святланы Ціханоўскай для The New York Times Святлана Ціханоўская была кандыдаткай на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў мінулым годзе, а зараз з'яўляецца лідаркай апазіцыі ў выгнанні і ўзначальвае рух за дэмакратыю ў краіне. «Усяго год таму, 9 жнiўня 2020 года, я была кандыдаткай у прэзідэнты […]
Ціханоўская заклікала кіраўніка МВФ і міністра фінансаў ЗША заблакаваць рэжыму доступ да сродкаў МВФ
Учора, 20 жніўня, Святлана Ціханоўская накіравала лісты кіраўніцы МВФ Крысталіне Георгіевай і міністарцы фінансаў ЗША Джанет Елен. У лістах Ціханоўская заклікала іх забараніць рэжыму доступ да сродкаў SDR, у тым ліку замарозіць абмен у свабодна канвертоўныя валюты, – да моманту, пакуль у Беларусі не будуць праведзеныя новыя свабодныя выбары. Ціханоўская аргументавала заклік тым, што гэтыя […]
МУС Літвы распавяло Ціханоўскі, колькі беларусаў вымушана з’ехалі ў Літву за год
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ прыняла Святлану Ціханоўскую ў будынку міністэрства. Яны абмеркавалі бяспеку беларускіх арганізацый і СМІ ў Літве. «Зараз вельмі важна, каб усе, хто вымушана апынуўся за мяжой, маглі адчуваць сябе ў бяспецы. І мы ўдзячныя Літве за ўсе намаганні і дапамогу, якую краіна аказвае рэлакантам, пакуль яны не могуць вярнуцца дадому», […]
Святлана Ціханоўская: «Пакуль усё нявінныя людзі не выйшлі з турмы – гэта гандаль, а не перамены»
Ціханоўская: «Сённяшняе вяртанне дадому Юліі Слуцкай, Пятра Слуцкага, Алы Шарко і Сяргея Альшэўскага стала вялікай радасцю для ўсіх нас. Вядома, вы ведаеце, што ў апошні час у рэжыма сталі з'яўляцца размовы пра «памілаванні» палітвязняў. Ім прапануюць пакаяцца і прызнаць сваю віну ў абмен на амністыю. Нехта прыме гэтую прапанову, хтосьці адмовіцца – гэта асабісты выбар […]
«Ён стаў ахвярай гэтага рэжыму, але даў нам магчымасць працягваць барацьбу». Святлана Ціханоўская выступіла на акцыі ў гонар дня нараджэння Сяргея Ціханоўскага
Сёння, 18 жніўня, Святлана Ціханоўская выступіла на акцыі ў Вільні, падзякавала беларусам за падтрымку Сяргея Ціханоўскага і адказала на пытанні людзей. Ціханоўская: «Сёння дзень, які яшчэ два гады таму мы кожны год святкавалі з Сяргеем. Ён заўсёды быў гаспадаром святкавання, любіў кампаніі, сяброў і быў завадатарам. З ім заўсёды было лёгка. У яго такая харызма, […]
Святлана Ціханоўская разам з дзецьмі павіншавала Сяргея Ціханоўскага
Сёння, 18 жніўня, Сяргей Ціханоўскага сустракае свой дзень нараджэння. Другі год запар ён праводзіць яго за кратамі па надуманых абвінавачаннях. Святлана Ціханоўская разам з дзецьмі павіншавала Сяргея Ціханоўскага. Вы таксама можаце павіншаваць яго і даслаць ліст: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапарламента ў Вільні
Прэзідэнт Еўрапарламента Давід Сасолі прыбыў у Вільню і правёў першую сустрэчу са Святланай Ціханоўскай. Ён выказаў захапленне беларускім народам і сказаў, што вельмі рады сустрэцца з Ціханоўскай зноў – гэта ўжо трэцяя іх сустрэча. Падчас сустрэчы: – Ціханоўская заявіла, што нельга дапусціць гандлю палітвязнямі. Усе яны павінны быць вызваленыя і адноўленыя ў правах. «Рэжым можа […]
«Што я магу зрабіць для нашай перамогі?»
Год таму беларусы аб'ядналіся: рабочыя выйшлі ў стачку, медыкі выйшлі на марш разам са студэнтамі, актывісты і адвакаты сталі валанцёрамі на Акрэсціна, айцішнікі разам з сумленнымі чыноўнікамі і сілавікамі адстойвалі свае галасы. Мінуў год, беларусы прайшлі вялікі шлях – і каб дайсці да нашай агульнай перамогі, нам трэба аб'яднаць высілкі. На шырокай сустрэчы дэмакратычных сіл […]
Святлана Ціханоўская: «За гэты год шмат што змянілася, але нязменным засталося галоўнае: рабочыя – гэта велізарная сіла»
Ціханоўская: «Роўна год таму рабочыя Беларуськалія і БелАЗа, Нафтана і МЗКЦ, БМЗ і Гродна Азота, МТЗ, МАЗа і МАПІДа, заводаў у Жабінцы і Полацку, Слуцку і іншых рэгіёнах выйшлі на пратэст або абвясцілі стачку. У гэты дзень мы плакалі ад гонару. Гэта не пафасныя словы, а чыстая праўда – да гэтага мы не маглі ўявіць, […]
Святлана Ціханоўская накіравала ліст у МЗС Грузіі: «Толькі поўнае спыненне дзеяння Пагаднення аб супрацоўніцтве з КДБ будзе гарантаваць бяспеку беларусаў у Грузіі»
Сёння, 16 жніўня, служба бяспекі Грузіі заявіла, што распаўсюджванне інфармацыі пра ўступленне ў сілу пагаднення аб іх супрацоўніцтве з КДБ Беларусі – гэта кампанія па дыскрэдытацыі мясцовых сілавых структур. Служба бяспекі Грузіі адзначыла, што падпісанае ў 2016-м годзе Пагадненне не абавязвае бакі здзяйсняць дзеянні, якія супярэчаць іх дзяржаўным інтарэсам. Офіс Святланы Ціханоўскай знаходзіцца на сувязі […]
Святлана Ціханоўская заклікала далучыцца да праграмы дапамогі дзецям палітвязняў ад @ineedhelpby
Ціханоўская: «Прама цяпер у Беларусі 73 палітзняволеныя жанчыны. Сярод іх ёсць і зусім юныя – 19-гадовая Сафія Малашэвіч, 19-гадовая Анастасія Булыбенка ці 20-гадовая Яна Арабейка. Ёсць і тыя, якіх дома чакаюць маленькія дзеткі – як маці ў дэкрэце Таццяна Звярко, актывістка Антаніна Канавалава або шматдзетная мама Вольга Залатар. У турме без віны знаходзіцца і шмат, […]
Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Нарвегію
– З міністрам замежных спраў і дзяржсакратаром Нарвегіі абмеркавалі магчымасць узняцця пытання ў Радзе Бяспекі ААН (кастрычнік-лістапад 2021) і генеральнай асамблеі ААН (верасень 2021). Ціханоўская адзначыла: «Беларускі крызіс перастаў быць унутранай праблемай, а стаў крызісам бяспекі ўсёй Еўропы». – Ціханоўская прапанавала Нарвегіі падтрымаць ініцыятыву правядзення канферэнцыі высокага ўзроўня па вырашэнні крызісу ў Беларусі і тэматычных […]
Святлана Ціханоўская: «Мы пераможам, калі мы перастанем пытацца «калі ж гэта скончыцца?» і пачнем пытацца «што я для гэтага раблю?»
«Я стала злейшая» – За год я стала не больш жорсткая, а больш злая. Гэта злосць на бязмежжа, якое адбываецца ў краіне. Злосць на тое, як людзей забіраюць, садзяць у турмы, збіваюць. Злосць назапашваецца і ператвараецца ў энергію. Але больш жорсткай як чалавек я не стала. Што яшчэ дае энергію? – Чэрпаю энергію, размаўляючы з […]
«Yara гатовая перагледзець рашэнне». Сумесная заява Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта і CEO Yara Свейна Торэ Халзетара
Сёння ў Осла Святлана Ціханоўская і СЕО Yara Свейн Торэ Халзетар правялі сустрэчу, прысвечаную агульнай мэце – абмеркаваць правы чалавека, дэмакратыю і сітуацыю з рабочымі калійнага пастаўшчыка Yara ў Беларусі. Святлана Ціханоўская заявіла: «Yara – важны доўгатэрміновы партнёр для Беларусі. Аднак, улічваючы масавы тэрор рэжыму, які працягваецца, мы лічым, што Yara пара спыніць сваю дзейнасць […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нарвегіі
Ціханоўская: «Я вельмі ўдзячная вам за тое, што вы робіце ўсе гэтыя месяцы. Дзякуй за тое, што вы працуеце з нарвежскімі палітыкамі, амбасадамі, МЗС і «Yara» – гэта вялізная дапамога. Дзякуй за вашу працу з медыя, за кніжны клуб і дні беларускага кіно – гэта неймаверна важна. Ведаеце, як і вам, мне вельмі балюча за […]
Святлана Ціханоўская распавяла пра Сяргея Ціханоўскага і заклікала падтрымаць яго ў дзень нараджэння
Ціханоўская: «Мяне вельмі часта пытаюцца: «Святлана, як там Сяргей?» – і кожны раз сэрца сціскаецца ад таго, як мала я цяпер магу даведацца і расказаць пра аднаго з галоўных людзей у маім жыцці. Сяргей Ціханоўскі ўжо больш за год у турме. Ён заўсёды быў чалавекам дзеяння, памногу працаваў. Але зараз галоўная праца адбываецца ў яго […]
Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Нарвегію па запрашэнні міністаркі замежных спраў Іне Мары Эрыксен Сёрэйдэ
Акрамя міністаркі, Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцай камітэта замежных спраў Анікен Хюітфельдт, дзяржсакратаром МЗС Аўдунам Халворсенам, парламентарыямі, якія намінавалі Ціханоўскую на Нобелеўскую прэмію, а таксама Нарвежскім прафсаюзам і экспертамі Нарвежскага інстытута міжнародных адносін. Тэмамі сустрэч стане ўзняцце пытання Беларусі ў Радзе Бяспекі і Генасамблеі ААН, падтрымка праваабаронцаў, сем'яў рэпрэсаваных і жаночых ініцыятываў, стыпендыі для студэнтаў. З […]
Санкцыі супраць рэжыму, акцыі салідарнасці і заявы палітыкаў: як свет падтрымліваў беларусаў 9 жніўня?
У гадавіну пачатку барацьбы беларусаў за свабоду ЗША, Вялікабрытанія і Канада ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. У афіцыйнай заяве па санкцыях, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адзначыў, што «дэструктыўная дзейнасць беларускага рэжыму і даўнія злоўжыванні ўладай, накіраваныя на прыгнечанне дэмакратыі і ажыццяўлення правоў чалавека і асноўных свабодаў у Беларусі, уключаючы незаконную і рэпрэсіўную дзейнасць, звязаную з […]
Лідары дэмакратычных сіл правялі сумесную сустрэчу 10 жніўня
Прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, НАК, каманды Цапкалы, «Рабочага руху», ByPOL, а таксама BySol, фонду «Краіна для жыцця», Digital Solidarity, Рады беларускай культуры, Фонду медыцынскай салідарнасці, «Сходу», «Зубр медыя», іншых ініцыятыў абмеркавалі ў Вільні стратэгію сумесных дзеянняў па вызваленні палітвязняў, ціску на рэжым і правядзення свабодных выбараў. Удзельнікі дамовіліся дзейнічаць разам і […]
Лідары дэмакратычных сіл правялі сумесную сустрэчу 10 жніўня
Прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, НАК, каманды Цапкалы, «Рабочага руху», ByPOL, а таксама BySol, фонду «Краіна для жыцця», Digital Solidarity, Рады беларускай культуры, Фонду медыцынскай салідарнасці, «Сходу», «Зубр медыя», іншых ініцыятыў абмеркавалі ў Вільні стратэгію сумесных дзеянняў па вызваленні палітвязняў, ціску на рэжым і правядзення свабодных выбараў. Удзельнікі дамовіліся дзейнічаць разам і […]
Цяпер прадстаўнікі ўсіх супольнасцяў могуць мець зносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай наўпрост праз адмысловы бот – @dvory_OST_bot
Што вы можаце напісаць у @dvory_OST_bot: – у чым вы маеце патрэбу для рэалізацыі сваіх ідэй; – якія рэсурсы вам неабходныя; – падзяліцца вынікамі працы вашай супольнасці – дзякуючы гэтаму мы разумеем актуальную сітуацыю па актыўнасці ў краіне; – аргументаваныя прапановы па працы Офіса, дапаўненні і паляпшэнні. У бот @dvory_OST_bot могуць пісаць не толькі прадстаўнікі […]
Цяпер прадстаўнікі ўсіх супольнасцяў могуць мець зносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай наўпрост праз адмысловы бот – @dvory_OST_bot
Што вы можаце напісаць у @dvory_OST_bot: – у чым вы маеце патрэбу для рэалізацыі сваіх ідэй; – якія рэсурсы вам неабходныя; – падзяліцца вынікамі працы вашай супольнасці – дзякуючы гэтаму мы разумеем актуальную сітуацыю па актыўнасці ў краіне; – аргументаваныя прапановы па працы Офіса, дапаўненні і паляпшэнні. У бот @dvory_OST_bot могуць пісаць не толькі прадстаўнікі […]
Святлана Ціханоўская выступіла перад беларусамі Вільні
Ціханоўская: «Год таму Беларусь зрабіла выбар. Але мы не выбіралі апынуцца за межамі краіны, губляць суграмадзян, пісаць лісты нашым родным і сябрам у турму. 9 жніўня 2020-га мы прызналі, што ў нашых з вамі руках будучыня роднай краіны. Мы ўсвядомілі: калі мы спынімся, то пакаленню нашых дзяцей свабода абыдзецца яшчэ даражэй. Працягваць ці не – […]
Ціханоўская – пра новыя санкцыі супраць рэжыму: Вялікабрытанія, Канада і ЗША аб’ядналі намаганні для дапамогі Беларусі, як самі беларусы – год таму
Сёння Вялікабрытанія, Канада і ЗША абвясцілі пра ўвядзенне новых санкцый супраць рэжыму. Яны закранаюць фінансавую і нафтахімічную галіны, уключаючы калійныя ўгнаенні, а таксама кампаніі і бізнесменаў, якія падтрымліваюць рэжым. Тыдзень таму завяршыліся працоўныя візіты Святланы Ціханоўскай у ЗША і Вялікабрытанію. На перамовах у Лондане і Вашынгтоне Ціханоўская падымала пытанне ўвядзення новых скаардынаваных санкцый і ліквідацыі […]
Брыфінг Святланы Ціханоўскай 9 жніўня 2021
«Добры дзень. Роўна год таму на выбарах прэзідэнта Беларусі я прыйшла на свой участак галасавання – і атрымала бюлетэнь з імем Святлана Ціханоўская. Памятаю, я ўсё яшчэ не магла па-сапраўднаму паверыць, што гэта адбываецца са мной. Але без сумневу паставіла птушачку насупраць свайго імя, таму што насамрэч там былі напісаны імёны Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, […]