• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра затрыманне кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава, які мае дачыненне да масавых рэпрэсій у беларускім футболе

    01 снежня, 2021

    Ціханоўская: «У аўторак, 30 лістапада, кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ) Уладзімір Базанаў быў затрыманы ў Чэхіі. У адрозненне ад дзясяткаў тысяч палітычна матываваных арыштаў беларусаў у Беларусі, у гэтага затрымання ёсць канкрэтныя прычыны – парушэнні правілаў уезду ў Чэхію. Таму што прынцып «часам не да законаў» не працуе ў прававых дзяржавах.

    Уладзімір Базанаў – чалавек, які мае прамое дачыненне да рэпрэсій у беларускім футболе. Усе яго парушэнні апісаныя ў справаздачы Фонда спартыўнай салідарнасці, у якой, у прыватнасці, расказваецца пра:

    – Ціск на дзясяткі футбалістаў і суддзяў па палітычных прычынах.
    – Ігнараванне дамоўных матчаў, таму што ў іх прымаў удзел футбаліст, які падпісаў праўладны ліст.
    – Прызначэнне суддзяў, якія забяспечвалі «патрэбны» вынік у матчы ФК «Крумкачы», якія адкрыта выступілі супраць гвалту і рэпрэсій.

    Цяпер прадстаўнікі Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) робяць усё, каб дапамагчы Базанаву. Яны ўжо звярнуліся ў Футбольную асацыяцыю Чэхіі па дапамогу ў гэтай сітуацыі. Ва УЕФА за лічаныя гадзіны прыняліся дапамагаць вінаватаму ў рэпрэсіях чалавеку, але тыднямі ігнаруюць справаздачу, якая даказвае яго парушэнні.

    УЕФА дзесяцігоддзямі дэкларуе, што спорт павінен быць па-за палітыкай, а любыя ўмяшанні дзяржавы ў працу футбольных федэрацый строга забаронены. Я заклікаю УЕФА вывучыць справаздачу Фонда спартыўнай салідарнасці, каб пераканацца ў шматлікіх парушэннях, і вынесці справядлівы вердыкт. Беларусы даўно не могуць разлічваць на абарону дзяржавы, але міжнародныя арганізацыі здольныя пачаць аднаўленне законнасці праз профільныя федэрацыі».

    Апошнія навіны