• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра «апошняе слова» Сяргея Ціханоўскага

    25 лістапада, 2021

    Ціханоўская: «Учора, калі я выступала з прамовай у Еўрапарламенце, у турме сканчалася судзілішча, на якім мой муж прамаўляў сваё «апошняе слова». Мае словы чуў увесь свет. Словы Сяргея не чуў ніхто. Вось што такое быць палітвязнем і лідарам для людзей у Беларусі. Але Сяргей Ціханоўскі не быў бы сабой, калі б не знайшоў выйсце нават з такой спробы аддаць яго імя і голас забыццю. Сяргей напісаў песню, на якую «Краіна для жыцця» зрабіла кліп.

    Ён добра адказвае на пытанне, якое мне часта задаюць: «Як Сяргей?». Сяргей піша радкі «няхай вакол турма, свабода – яна ўнутры». Сяргей ведае, што я, нашы дзеці і вялізная колькасць беларусаў чакаем, калі зможам убачыць яго. Сяргей упэўнены, што гэта не апошняе яго слова, якім бы ні быў прыгавор 14 снежня. Ён разумее, што сядзіць без віны і толькі дзеля таго, каб у нас з вамі была магчымасць працягваць працаваць дзеля вызвалення яго і тысяч нявінных людзей, як ён. Мой муж у песні піша: «Я ганаруся, усім сэрцам ганаруся, што я – беларус». Я з ім цалкам згодная і кожны дзень адчуваю гэты гонар. І хачу, каб Сяргей Ціханоўскі хутчэй праспяваў нам гэтыя радкі на волі.

    А пакуль паглядзіце гэтае відэа. Гэта тыя словы, якія Сяргей хацеў, каб вы пачулі прама зараз».

    Увесь кліп – па спасылцы: https://youtu.be/6Cy1SQRsLpA

    Апошнія навіны