Святлана Ціханоўская прыняла віцэ-прэзідэнта камітэта па еўрапейскіх справах Нацыянальнай Асамблеі Францыі П'ера-Аляксандра Агланда. Беларуская лідэрка падзякавала Францыі за пільную ўвагу да крызіса ў Беларусі і падкрэсліла, што беларусы працягваюць дэманстраваць адважнасць і ўпартасць у супрацьстаянні рэжыму.
Галоўнымі тэмамі пад час сустрэчы сталі:
– Прэзідэнцтва Францыі ў ЕС у першай палове 2022 года: прыярытэтнасць беларускай тэматыкі, развіццё палітычных кантактаў з лідэрамі Францыі і кіраўніцтвам ЕС, абмеркаванне тэмы Беларусі ў міжпарламенцкіх органах ЕС.
– Стварэнне ў ЕС механізма для адсочвання выканання санкцый супраць рэжыма.
– Дапамога Францыі для Беларусі і тлумачэнне яе мэтаў і вынікаў.
– Міграцыйны крызіс: Лукашэнка арганізаваў перавозку мігрантаў і нясе поўную адказнасць за смерці людзей, за рызыкі для рэгіяналнай бяспекі, за эканамічныя і рэпутацыйныя страты Беларусі.
– Задача міжнароднай супольнасці захаваць фокус на вырашэнні крызіса ў Беларусі як на крыніцы міграцыйнага тупіка і іншых магчымых формах шантажу рэжыма на свет.