Ціханоўская: «Сёння вельмі шмат словаў падтрымкі і падзякі пасля звароту да ЕС у Еўрапарламенце. Дзякуй вам за гэта, дарагія. Я ў сваю чаргу хачу выказаць падтрымку і падзяку тысячам беларусаў, якія працуюць без спынення, каб зрабіць нашу краіну свабоднай. І будуць працаваць далей.
За гэты год змянілася шмат, але наша пазіцыя – нязменная. Рашучасць, настойлівасць і вернасць прынцыпам патрэбныя не толькі Еўропе, але і найперш нам, беларусам.
Я дзякую вам за словы падтрымкі сёння. І прашу, каб словы прывялі да дзеянняў ужо заўтра. Выказвайце супраціўленне даступнымі спосабамі, дапамагайце пацярпелым, далучайцеся да стратэгіі дзеянняў на абвешчаным рэферэндуме, далучайцеся да плана «Перамога». Еўропа можа чуць нас і дзейнічаць разам, але галоўнае, каб усе разам дзейнічалі мы, беларусы.
Жыве Беларусь!»