• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўзяць удзел у Саміце за дэмакратыю

    25 лістапада, 2021

    На Саміт запрошаныя кіраўнікі 110 дзяржаў, большасць з якіх карыстаюцца дэмакратычнай формай кіравання. На саміт не запрошаны шэраг краін, сярод якіх Расія, Кітай, Турцыя, Казахстан, Паўночная Карэя і Венесуэла.

    Першы Саміт за дэмакратыю пройдзе ў анлайне. Чакаецца, што ў 2022 годзе Саміт збярэ сусветных лідараў у Злучаных Штатах і стане рэгулярнай падзеяй. Акрамя абмеркавання стану дэмакратыі, кіраўнікоў дзяржаў заахвочваюць да практычных крокаў.

    Беларуская лідарка 10 снежня выступіць у рамках секцыі «Умацаванне дэмакратыі і супрацьдзеянне аўтарытарызму». Святлана Ціханоўская на прыкладзе крызіса ў Беларусі звернецца да тэмы важнасці выбараў і іншых дэмакратычных інстытутаў, як грамадствы могуць супрацьстаяць аўтарытарызму і што неабходна рабіць для супрацьдзеяння дэзынфармацыі.

    Апошнія навіны