• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Як дапамагчы сем’ям палітвязняў, якія застаюцца сам-насам з бядой? І як атрымаць такую ​​дапамогу?

    21 лістапада, 2021

    Коратка сабралі для вас некаторыя тэмы, якія абмяркоўвалі падчас прамога эфіру пра палітвязняў. Запіс прамога эфіру – па спасылцы: https://youtu.be/uTt2Kijb9f8

    • Як бяспечна атрымаць дапамогу

    BYSOL: на сайце Bysol.org (з Беларусі даступны праз VPN) ёсць кнопка «стварыць збор». Гэта самы просты спосаб звярнуцца па дапамогу. Калі чалавек не збірае 500 еўра, якія з'яўляюцца мінімальнай разавай выплатай, фонд дадае неабходную суму.

    «Краіна для жыцця»: фонд дапамагае сем'ям з непаўнагадовымі дзецьмі. Гэта матэрыяльная штомесячная дапамога ў памеры 300 еўра. Цяпер «Краіна для жыцця» падтрымлівае 80 сем'яў. Звярнуцца па дапамогу можна праз сайт stranafund.org.

    Калі ў вас складаная сітуацыя, але вы не падыходзіце пад крытэры названых фондаў, усё роўна звяртайцеся па дапамогу. Вам падкажуць профільныя арганізацыі, якія дапамагаюць, няхай гэта будзе псіхалагічная дапамога, юрыдычныя кансультацыі, пошук адвакатаў ці нешта іншае. Усе ініцыятывы размаўляюць паміж сабой і ведаюць, хто можа вам дапамагчы.

    • Нагадванне, што рабіць, калі ваш блізкі апынуўся ў турме:

    Сабраць перадачу.
    – Звярнуцца па дапамогу ў фонд «Краіна для жыцця» або адкрыць персанальны збор на BYSOL.
    – Знайсці адваката з дапамогай AvocadoHelp.
    – Атрымаць прадуктовую дапамогу ў INeedHelpBy.
    – Атрымаць кансультацыі пра адвакатаў, псіхалагічную, праваабарончую і іншыя дапамогі ў Probono.
    Сабраць вашага сваяка на этап.

    • Як бяспечна аказаць дапамогу:

    – Напісаць ліст з дапамогай сервісаў:

    Poltizek.me – інфармацыя пра палітвязняў і адрасы.
    Письмо.бел – сервіс для адпраўкі лістоў.
    Vkletochku.org – бясплатны сервіс для адпраўкі лістоў (у тым ліку з-за мяжы).
    Dissidentby – інфармацыя пра зняволеных па палітычных прычынах і дапамога іх сем'ям.

    – Стаць Дзедам Марозам для сына ці дачкі палітвязня.
    – Аформіць штомесячную падпіску ў фондзе «Краіна для жыцця» або заданаціць праз BYSOL (у абодвух фондаў даступныя PayPal і плацяжы крыптавалютай).
    – Дапамагчы напрамую, калі вы ведаеце сем'і і блізкіх палітвязняў.
    – Публікаваць у сваіх сацсетках спасылкі на персанальныя зборы розных палітвязняў, каб дапамагчы ім сабраць патрэбную суму.
    – Выбраць адзін з метадаў негвалтоўнага супраціву на сайце Metodist.
    – Знайсці вакансію або стаць часткай каманды ініцыятывы пратэсту або ўзаемадапамогі на сайце Belarusplatform.org або ў тэлеграм-канале @belplatform.

    Апошнія навіны