2 снежня а 17:00 па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеве, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вэбінар з сінхронным перакладам на рускую мову па тэме «Рэферэндум» у Беларусі: стратэгія беларускіх дэмакратычных сілаў».
Мадэратар:
- Якаб Валянштэйн, кіраўнік беларускага офіса Фонда Конрада Адэнаўэра
Спікеры:
- Аляксандр Дабравольскі, дарадца Святланы Ціханоўскай, кіраўнік дэпартамента ўнутранай палітыкі.
- Алена Жываглод, лідарка супольнасці «Сумленныя людзі» і каардынатарка Народнага антыкрызіснага кіравання.
- Стывен Б. Нікс, дырэктар рэгіянальных праграмаў па Еўразіі Міжнароднага Рэспубліканскага інстытута (IRI).
- Аляксандр Шлык, спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах.
Падчас вэбінару абмяркуюць:
– Ці можа «рэферэндум» прывесці да масавай мабілізацыі грамадства ў Беларусі?
– Што можна зрабіць у выпадку масавай фальсіфікацыі вынікаў «рэферэндуму»?
– Як міжнародная супольнасць павінна рэагаваць на «рэферэндум», дзеянні дэмакратычных сілаў і рэжыму?
Дыскусія адбудзецца ў анлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.