25 сакавіка 2026 года, у Дзень Волі, у Кіеве адбудзецца рэгіянальны форум бяспекі «Шлях да Свабоды». Мерапрыемства арганізуюць Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, аналітычны цэнтр «Украінская прызма» і Міжнародны фонд «Адраджэнне».
Форум будзе прысвечаны ключавым аспектам беларускай вызваленчай барацьбы, пагрозам з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама пытанням супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл з Украінай і еўрапейскімі партнёрамі. Да ўдзелу запрошаны ўкраінскія і заходнія эксперты, беларускія дэмакратычныя дзеячы і добраахвотнікі.
Сярод ключавых тэм абмеркавання — Беларусь як фактар рэгіянальнай бяспекі і сцэнарыі развіцця сітуацыі да 2027 года, новая мадэль украінска-беларускіх адносін у перыяд вайны, перспектывы беларускага добраахвотніцкага руху, а таксама пытанне стварэння рэгіянальнага фармату «беларускага Рамштайна».
Зарэгістравацца для ўдзелу ў форуме можна па спасылцы.
