11 мая 2026 года ў Стакгольме пройдзе форум «Моладзь, гендар і дэмакратыя для Беларусі», прысвечаны ролі моладзі ў дэмакратычных працэсах, гендарнай роўнасці і правах ЛГБТК+ супольнасцяў.
Мерапрыемства арганізавана Офісам Святланы Ціханоўскай, Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА» і Прадстаўніцтвам па пытаннях сацыяльнай палітыкі Аб’яднанага пераходнага кабінета пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Швецыі. Швецыя даўно падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі, і гэты форум працягвае гэтую традыцыю.
На адкрыцці форума выступяць:
- Святлана Ціханоўская, нацыянальная лідарка Беларусі;
- Патрык Свенсан, прадстаўнік урада Швецыі пры дэмакратычных сілах Беларусі ў выгнанні;
- Фрэдэрык Лёйдквіст, дырэктар Стакгольмскага цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў;
- Беньямін Дуса, міністр міжнароднага развіцця, супрацоўніцтва і знешняга гандлю Швецыі.
У дыскусіях і іншых мерапрыемствах таксама прымуць удзел прадстаўнікі і прадстаўніцы шведскіх дзяржаўных структур і даследчых цэнтраў, беларускія і замежныя эксперты і эксперткі, актывісты і актывісткі, а таксама прадстаўнікі дэмакратычных сіл, у тым ліку Маргарыта Ворыхава, Юлія Міцкевіч, Максім Бойка, Аліна Харысава, Віктар Баранаў, Дзмітрый Радзіеўскі, Кацярына Данскова, Алена Агарэлышава, Дзмітрый Герыловіч, Юлія Ралько, Аляксандра Дойніч, Дар’я Урбан, Алена Шандрак, Піліп Сцепаненка, Марыя Ландо і інш.
У цэнтры праграмы — абмеркаванне ключавых выклікаў і магчымасцяў для беларускай моладзі ў палітыцы і грамадзянскай супольнасці.
Асобная ўвага будзе нададзеная рызыкам, абмежаванням і механізмам падтрымкі ў кантэксце гендарнага і ЛГБТК+ актывізму, а таксама пошуку новых формаў салідарнасці і супрацоўніцтва. У межах форуму таксама будзе прадстаўлена даследаванне «Ха-ха, мы ўсё яшчэ тут», падрыхтаванае БНМС «РАДА», і аналітыка пра спажыванне палітычнага кантэнту беларускай моладдзю ў сацыяльных сетках.
Акрамя таго, удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць стратэгіі камунікацыі з аўдыторыяй унутры Беларусі ва ўмовах рэпрэсіяў, а таксама прымуць удзел у працоўных групах, накіраваных на распрацоўку практычных рэкамендацыяў для міжнародных партнёраў і грамадзянскіх ініцыятываў.
Па выніках форуму будуць прадстаўленыя рэкамендацыі працоўных групаў. Удзельнікі і ўдзельніцы таксама запрошаны на Маладзёжную канферэнцыю Усходняга партнёрства 2026, якая пройдзе 12–13 траўня і будзе прысвечана пытанням удзелу моладзі ў дэмакратычных працэсах ва ўмовах рэпрэсіяў.
Рэгістрацыя на форум спыненая.
