28 траўня Офіс Святланы Ціханоўскай правядзе экспертны вэбінар, прысвечаны пытанням энергетычнай бяспекі Беларусі і будучыні беларускай энергетычнай мадэлі.
Еўрапейскі досвед паказвае, што энергетычная бяспека з’яўляецца важным складнікам устойлівага дэмакратычнага і эканамічнага развіцця. Падчас дыскусіі эксперты і эксперткі абмяркуюць ролю атамнай энергетыкі ў Беларусі, залежнасць ад расійскіх тэхналогіяў і інфраструктуры, пытанні бяспекі і эканамічнай устойлівасці, а таксама перспектывы будучага попыту на электраэнергію.
З навуковым аглядам выступіць Сяргей Бесараб — беларускі даследчык у галіне радыяхіміі і эксперт па ядзернай бяспецы.
У дыскусіі прымуць удзел:
- Дзмітрый Кучук, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях экалогіі;
- Аліса Рыжычэнка, прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета;
- Ірына Сухій, старшыня «Зялёнай сеткі» Беларусі і сузаснавальніца арганізацыі «Экадом».
Мадэратар — палітолаг Вадзім Мажэйка, кіраўнік Інстытута даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі.
Мерапрыемства пройдзе з сінхронным перакладам на беларускую, рускую і англійскую мовы.
📅 Дата і час: 28 траўня 2026, 13:00–14:00 (па Мінску)
📍 Фармат: анлайн
Для рэгістрацыі неабходна напісаць на адрас: ana@tsikhanouskaya.org.