12 траўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса ў Вільнюсе адбудзецца ўрачыстае адкрыццё інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для беларусаў(-к).
Ініцыятыва накіраваная на павышэнне дасведчанасці беларусаў(-к), у тым ліку прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці і медыя, пра асноўныя каштоўнасці і прававыя механізмы Рады Еўропы. Пункт таксама будзе падтрымліваць дзейнасць Кантактнай групы Рады Еўропы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Перад адкрыццём генеральны сакратар Рады Еўропы Ален Берсэ сустрэнецца з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі беларускай грамадзянскай супольнасці.
З прывітальнымі словамі выступяць:
- Святлана Ціханоўская, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі;
- Кястуціс Будрыс, міністр замежных справаў Літвы;
- Ален Берсэ, генеральны сакратар Рады Еўропы.
Адкрыццё інфармацыйнага пункта адбудзецца ў межах афіцыйнага візіту генеральнага сакратара Рады Еўропы ў Літву 11–12 траўня.
📅 Дата: 12 траўня 2026
🕖 Час: 19:00
📍 Месца: Нацыянальная бібліятэка Літвы імя Марцінаса Мажвідаса, Вільнюс
