• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Экспертны вэбінар «Энергетычная бяспека новай Беларусі: шляхі забеспячэння і ўмацавання»

    Анлайн
    28.05.2026
    13:00 - 14:00

    28 траўня Офіс Святланы Ціханоўскай правядзе экспертны вэбінар, прысвечаны пытанням энергетычнай бяспекі Беларусі і будучыні беларускай энергетычнай мадэлі.

    Еўрапейскі досвед паказвае, што энергетычная бяспека з’яўляецца важным складнікам устойлівага дэмакратычнага і эканамічнага развіцця. Падчас дыскусіі эксперты і эксперткі абмяркуюць ролю атамнай энергетыкі ў Беларусі, залежнасць ад расійскіх тэхналогіяў і інфраструктуры, пытанні бяспекі і эканамічнай устойлівасці, а таксама перспектывы будучага попыту на электраэнергію.

    З навуковым аглядам выступіць Сяргей Бесараб — беларускі даследчык у галіне радыяхіміі і эксперт па ядзернай бяспецы.

    У дыскусіі прымуць удзел:

    • Дзмітрый Кучук, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях экалогіі;
    • Аліса Рыжычэнка, прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета;
    • Ірына Сухій, старшыня «Зялёнай сеткі» Беларусі і сузаснавальніца арганізацыі «Экадом».

    Мадэратар — палітолаг Вадзім Мажэйка, кіраўнік Інстытута даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі.

    Мерапрыемства пройдзе з сінхронным перакладам на беларускую, рускую і англійскую мовы.

    📅 Дата і час: 28 траўня 2026, 13:00–14:00 (па Мінску) 

    📍 Фармат: анлайн

    Для рэгістрацыі неабходна напісаць на адрас: ana@tsikhanouskaya.org.

    Мерапрыемствы