• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 19-25 красавіка

    25 красавіка, 2021

    Падрыхтоўка да перамоў і ціск на рэжым:

    – Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з генеральным сакратаром Рады Еўропы і прадстаўнікамі Парламенцкай Асамблеі. ПА Рады Еўропы прыняла дзве рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі з патрабаваннямі пачаць шырокі нацыянальны дыялог, правесці новыя прэзідэнцкія выбары ўжо ў гэтым годзе і расследаваць шматлікія факты парушэнняў правоў чалавека. Таксама яны прапануюць разглядзець Раду Еўропы ў якасці пасярэдніцкай платформы.

    – Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр прыляцела ў Вільню і ўвесь працоўны тыдзень правяла ў сустрэчах з Ціханоўскай і яе камандай. Фішэр паведаміла Ціханоўскай, што з-за рэпрэсій, якія ўзмацняюцца, ЗША ўводзяць санкцыі супраць 9 беларускіх дзяржпрадпрыемстваў на тыдзень раней, чым запланавана, а таксама заклікаюць да вызвалення палітвязняў і падтрымліваюць заклік да дыялогу.

    – Святлана Ціханоўская разам з амбасадаркай ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, амбасадарам Літвы ў Беларусі Андрусам Пулокасам і трэцім сакратаром амбасады Украіны Дзмітрыем Сяровым усклала кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» ў Вільні. Гэты жэст прымеркаваны да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка.

    –Таксама паслы наведалі беларускія месцы ў Вільні, у прыватнасці «Базыльянскія муры», і запалілі свечкі перад Вострай брамай.

    – Офіс выпусціў падрабязную інфаграфіку пра тое, якія санкцыі ўжо ўведзеныя супраць рэжыму і як яны ўплываюць на Беларусь. Мэта санкцый – спыніць гвалт, вызваліць зняволеных і прымусіць рэжым да перамоў.

    – Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з амбасадарам Польшчы Артурам Міхальскім. На сустрэчы сярод іншых пытанняў абмяркоўвалі падтрымку міжнароднай платформы збору доказаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, дапамогу рэпрэсаваным беларусам у Польшчы, сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

    – Ціханоўская ўзначаліла беларускую дэлегацыю на ПА «Еўранэст». Яна заклікала Еўрасаюз адмяніць візы для беларусаў і абвясціць пакет макрадапамогі дэмакратычнай Беларусі.

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванне c міністрам замежных спраў Грэцыі Нікасам Дэндыясам. Міністр замежных спраў Грэцыі падтрымаў заклік Ціханоўскай да дыялогу і запрасіў яе з афіцыйным візітам у Грэцыю.

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька разглядзеў пераход улады да Рады бяспекі з пункту гледжання Канстытуцыі і знайшоў чарговыя парушэнні.

    – Таксама Лябедзька сустрэўся з амбасадарам Германіі ў Беларусі Манфрэдам Хутэрэрам. Амбасадар праглядзеў прэзентацыю некаторых раздзелаў праекта новай Канстытуцыі і назваў іх дакументам для будучыні, які фармуе і рэальнасць.

    – Адбыліся працоўныя кансультацыі каманды Ціханоўскай з Офісам па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША, падчас якіх абмяркоўвалі выкананне ўжо ўведзеных амерыканскіх санкцый і перспектывы іх пашырэння.

    – Таксама Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі нямецкіх зялёных “Green Democracy Conference 2021”, прэзентацыі дакладу Індэкса Свабоды прэсы з удзелам Фрэнсіса Фукуямы, дыскусіі пра будучыню беларускага дэмакратычнага руху на платформе ClubHouse з удзелам Майкла Макфала, Гары Каспарава і Біла Браўдэра.

    – Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю беларускім і замежным выданням распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі і працу па падрыхтоўцы да перамоў: Агульнаеўрапейская сетка СМІ EURACTIV, міжнароднае агенцтва Associated Press News (раз, два), RAI (Італія), Ta Nea (Грэцыя), Белсат (Еўранэст, Чарнобыль, перамовы Лукашэнкі і Пуціна), TUT.by.

    Падтрымка і ўзаемадапамога:

    – Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванні з валанцёрамі Офіса, працоўнымі, лекарамі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў ЗША. Абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі юрыдычнай дапамогі для валанцёраў. Падчас тэлефанавання з лекарамі абмяркоўвалі, як данесці да СААЗ праўдзівую інфармацыю пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі.

    – Аб’яднаны стачкам распавёў пра першыя вынікі платформы «Рабочы Рух» – stachka.org (сайт адкрываецца праз VPN). Прадстаўнік Ціханоўскай па эканоміцы Алесь Аляхновіч прадставіў праект эканамічнай падтрымкі для ўдзельнікаў страйкавага руху.

    – Валанцёры Офіса працягваюць кампанію #мненужныпереговоры, у межах якой кожны тыдзень прапануецца дзеянне, якое дапамагае наблізіць перамовы.

    – Офіс па адукацыі Кабінета Ціханоўскай прааналізаваў бягучы стан Беларусі ў Балонскім працэсе.

    – Таксама Офіс па адукацыі прадставіў новую праграму падтрымкі «Хільда Домін» для беларускіх студэнтаў, якія знаходзяцца ў небяспецы.

    – Валанцёры Офіса сумесна з ByPol сабралі інструкцыю па бяспецы ў тэлеграме для сайта metodist.by. Гэты праект збірае розныя спосабы мірнага пратэсту, да якіх можа далучыцца кожны.

    Апошнія навіны