• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская разам з амбасадарамі Літвы, Польшчы, ЗША, віцэ-міністрам замежных спраў Літвы наведалі «Базыльянскія муры»

    21 красавіка, 2021

    Яны зайшлі ў грэка-каталіцкую Свята-Троіцкую царкву і наведалі келлю Конрада, таксама вядомую як келлю Адама Міцкевіча, дзе Адам Міцкевіч знаходзіўся ў вязні, чакаючы свайго судзебнага прысуду па справе філаматаў і філарэтаў. Там ён сядзеў з выбітным беларуска-польска-літоўскім дзеячом Ігнаціем Дамейкам.

    Святлана Ціханоўская адзначыла: «У гэтым месцы ў 1820-х такія героі, як Адам Міцкевіч, сядзелі ў гэтай вязні ў чаканні суда – толькі за тое, што змагаліся за свабоду і незалежнасць сваёй краіны. Міцкевічу тады было ўсяго 25 гадоў. І, заходзячы ў гэтую келлю, я думала пра зусім юных дзяўчынак і хлопцаў, якія ў гэты момант сядзяць у цесных і цёмных камерах. Зараз сотні беларусаў знаходзяцца ў турме па палітычных матывах, і ўсе яны – нашы сучасныя героі. І мы павінны зрабіць усё, каб абараніць, вызваліць і рэабілітаваць іх».

    Пасля гэтага Ціханоўская з пасламі ўсклалі кветкі на ўваходзе ў беларускую гімназію, якая знаходзілася тут у пачатку ХХ ст, перад шыльдамі Максіму Гарэцкаму і Наталлі Арсеньевай, аўтарцы гімну «Магутны Божа».

    Потым дыпламаты запалілі знічы перад Вострай брамай, дзе знаходзіцца святая ікона, якая прызнаецца святой як праваслаўнымі, так і каталікамі. Вострая брама – гэта месца, якім натхніўся Максім Багдановіч, калі пісаў адзін з гімнаў Беларусі «Пагоня».

    Апошнія навіны