• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Міністр замежных спраў Грэцыі падтрымаў заклік Ціханоўскай да дыялогу і запрасіў яе ў Афіны

    22 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская стэлефанавалася c міністрам замежных спраў Грэцыі Нікасам Дэндыясам. Гэта ўжо іх другая сустрэча – першая адбылася мінулай восенню ў Браціславе.

    Падчас тэлефанавання:

    – абмеркавалі эскалацыю рэпрэсій у Беларусі, неабходнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці і міжнароднага ціску на рэжым;
    – Ціханоўская падкрэсліла прынцыповую пазіцыю мірна вырашыць беларускі крызіс. Міністр падтрымаў заклік Ціханоўскай да дыялогу і перамоў;
    – Ціханоўская распавяла пра пераслед журналістаў і гісторыі галоўрэда Intex-Press Уладзіміра Янукевіча, якому пагражае крымінальная справа за інтэрв'ю з ёй;
    – падкрэслілі неабходнасць каардынацыі дзеянняў краін Еўрасаюза і ЗША ў дачыненні да Беларусі;
    – міністр Дэндыяс запрасіў Ціханоўскую наведаць Грэцыю з афіцыйным візітам.

    Апошнія навіны