Святлана Ціханоўская стэлефанавалася c міністрам замежных спраў Грэцыі Нікасам Дэндыясам. Гэта ўжо іх другая сустрэча – першая адбылася мінулай восенню ў Браціславе.
Падчас тэлефанавання:
– абмеркавалі эскалацыю рэпрэсій у Беларусі, неабходнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці і міжнароднага ціску на рэжым;
– Ціханоўская падкрэсліла прынцыповую пазіцыю мірна вырашыць беларускі крызіс. Міністр падтрымаў заклік Ціханоўскай да дыялогу і перамоў;
– Ціханоўская распавяла пра пераслед журналістаў і гісторыі галоўрэда Intex-Press Уладзіміра Янукевіча, якому пагражае крымінальная справа за інтэрв'ю з ёй;
– падкрэслілі неабходнасць каардынацыі дзеянняў краін Еўрасаюза і ЗША ў дачыненні да Беларусі;
– міністр Дэндыяс запрасіў Ціханоўскую наведаць Грэцыю з афіцыйным візітам.