• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Фішэр – Ціханоўскай: ЗША аднаўляюць санкцыі супраць «Белнафтахіму» і яшчэ 8 беларускіх дзяржпрадпрыемстваў

    19 красавіка, 2021

    Сёння, 19 красавіка, Святлана Ціханоўская прыняла з візітам амбасадарку ЗША Джулі Фішэр. Фішэр паведаміла Ціханоўскай, што Міністэрства фінансаў ЗША аднаўляе санкцыі супраць дзевяці беларускіх дзяржпрадпрыемстваў. Праз 45 дзён супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі павінна быць спынена.

    Санкцыі ўводзяцца па прычыне сістэматычнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі. ЗША заклікаюць рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.

    Раней санкцыі былі адмененыя, але ў сакавіку 2021-га ЗША заявілі, што зноў запусцяць іх, і пазбегнуць гэтага рэжым можа, калі вызваліць палітвязняў і пойдзе на дыялог з народам. У адказ на гэта рэжым Лукашэнкі заявіў, што ў Беларусі няма палітвязняў.

    Джулі Фішэр прабудзе з візітам у Вільні да канца тыдня.

    Апошнія навіны