• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарам Польшчы ў Беларусі

    20 красавіка, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з амбасадарам Польшчы Артурам Міхальскім. З кастрычніка амбасадар працуе па-за Беларуссю ў сувязі з патрабаваннем беларускіх улад скараціць колькасць супрацоўнікаў польскіх і літоўскіх дыпустаноў.

    На сустрэчы абмеркавалі:

    – ціск рэжыму на польскую нацыянальную меншасць у Беларусі, а таксама рашэнне Брэсцкага эканамічнага суда аб ліквідацыі «Польскай школы». Святлана Ціханоўская заявіла, што маштабныя рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай меншасці недапушчальныя.
    – падтрымку міжнароднай платформы збору доказаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і магчымасць расследавання злачынстваў беларускага рэжыму ў межах універсальнай юрысдыкцыі;
    дапамогу рэлакантам, рэпрэсаваным і змешчаным на рэабілітацыі беларусам у Польшчы;
    – сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам;
    – супрацоўніцтва з суседзямі Беларусі – Польшчай, Літвой, Латвіяй, Украінай.

    Апошнія навіны