Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з амбасадарам Польшчы Артурам Міхальскім. З кастрычніка амбасадар працуе па-за Беларуссю ў сувязі з патрабаваннем беларускіх улад скараціць колькасць супрацоўнікаў польскіх і літоўскіх дыпустаноў.
На сустрэчы абмеркавалі:
– ціск рэжыму на польскую нацыянальную меншасць у Беларусі, а таксама рашэнне Брэсцкага эканамічнага суда аб ліквідацыі «Польскай школы». Святлана Ціханоўская заявіла, што маштабныя рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай меншасці недапушчальныя.
– падтрымку міжнароднай платформы збору доказаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і магчымасць расследавання злачынстваў беларускага рэжыму ў межах універсальнай юрысдыкцыі;
– дапамогу рэлакантам, рэпрэсаваным і змешчаным на рэабілітацыі беларусам у Польшчы;
– сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам;
– супрацоўніцтва з суседзямі Беларусі – Польшчай, Літвой, Латвіяй, Украінай.