• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі выступілі на Парламенцкай асамблеі «Еўранэст»

    20 красавіка, 2021

    Сёння прайшло афіцыйнае адкрыццё дзявятай сесіі Парламенцкай асамблеі «Еўранэст» з удзелам беларускай дэлегацыі пад старшынствам Святланы Ціханоўскай. У адкрыцці таксама прынялі ўдзел 60 дэпутатаў Еўрапарламента і 10 дэпутатаў ад парламентаў краін Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны).

    У сваім звароце да Парламенцкай асамблеі «Еўранэст» Ціханоўская:

    – распавяла пра эскалацыю рэпрэсій і гвалту з боку рэжыму, пра адвольныя затрыманні, катаванні ў турмах і неправамерныя судовыя рашэнні;
    – зазначыла неабходнасць неадкладнага спынення гвалту, вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў, а таксама мірнага вырашэння для ўрэгулявання крызісу ў Беларусі праз перамовы і правядзенне свабодных выбараў;
    – заклікала краіны ЕС стаць пасярэднікамі ў дыялогу паміж рэжымам і народам, стаць гарантамі абавязальніцтваў для бакоў;
    – заклікала спрасціць візавы рэжым для беларусаў і абмеркаваць магчымасць бязвізавага ўезду ў ЕС, таксама прыцягнуць Беларусь да ўдзелу ў еўрапейскіх праграмах абмену Erasmus Plus і Horizon Europe;
    – зазначыла, што Беларусь павінна стаць паўнавартасным чальцом ПА «Еўранэст»;
    – заявіла пра важнасць запуску Еўрасаюзам Усёабдымнага плана эканамічнай дапамогі Беларусі;
    – зазначыла, што дэмакратыя, правы чалавека, вяршэнства закона і бяспека – гэта каштоўнасці не толькі краін Усходняга партнёрства, але і новай Беларусі.

    Таксама на адкрыцці сесіі ПА «Еўранэст» выступіў кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі. Ён казаў пра тое, як дамагчыся свабодных прэзідэнцкіх выбараў і мірнай перадачы ўлады ў Беларусі. Кавалеўскі прапанаваў канкрэтныя крокі для беларускіх дэмакратычных сіл і міжнароднай супольнасці:

    – нарошчваць унутраны і знешні ціск на рэжым, каб спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў і пачаць перамовы, якіх запатрабавалі амаль 800 тысяч беларусаў;
    – садзейнічаць перамовам па выхадзе з крызісу, у тым ліку, з дапамогай медыяцыі пры ўдзеле міжнароднай супольнасці;
    – сфармаваць бачанне новай Беларусі, якое будзе ўключаць меры па адказнасці і прымірэнні;
    – захоўваць увагу да крызісу ў Беларусі міжнародных медыя, нацыянальных і міжнародных палітычных структур;
    – дамагацца паслядоўнасці ў рэалізацыі прынятай палітыкі ў дачыненні да рэжыму – кропка незвароту для Лукашэнкі пройдзеная, ён павінен сысці.

    Плануецца, што Парламенцкая Асамблея «Еўранэст» прыме рэзалюцыю, у якой асаблівая ўвага будзе прысвечаная Беларусі.

    Апошнія навіны