Чатырохдзённы візіт уключаў больш за 15 працоўных сустрэч, больш за дзясятак інтэрв'ю і ўдзел у некалькіх мерапрыемствах на тэму Беларусі. Расклад Ціханоўскай у гэтыя чатыры дні выглядаў вось так:
15 верасня
– Адкрыццё фотавыставы беларускіх журналістак і прэс-канферэнцыя на адкрыцці.
– Сустрэча са старшынём Еўрапейскай дэмакратычнай партыі Франсуа Байру і дарадцам па знешнім гандлі Францыі Фрэдэрыкам Пеці.
– Перамовы з кіраўніком МЗС Францыі Жанам-Івам Ле Дрыянам.
– Сустрэча са старшынём Сената Францыі Жэрарам Ларшэ.
– Сустрэча з групай перадавых экспертаў і журналістаў Францыі.
– Інтэрв'ю французскім медыя TV France 5, Quotidien, Le Monde.
16 верасня
– Сустрэча са старшынём Канстытуцыйнай рады Францыі Лоранам Фабіўсам.
– Інтэрв'ю Die Ziet, Radio France, France Info, France 24, RTL.FR.
– Сустрэча з дэпутатамі парламента Францыі, у тым ліку П'ерам-Аляксандрам Англадам і Югам Рэнсенам.
– Сустрэча са старшынём камісіі па міжнародных справах Жанам-Луі Бурланжам.
– Сустрэча з кіраўніком Канферэнцыі прэзідэнтаў універсітэтаў Мануэлем Тунанам дэ Лара.
– Сустрэча са старшынёй камітэта па еўрапейскіх справах Нацыянальнай асамблеі Сабін Ціле.
– Сустрэча з амбасадарам ЗША ў Францыі Браянам Агелерам і амбасадарамі 19 краін свету, уключаючы Украіну, Аўстрыю, Румынію, Чылі, Ватыкан і Турцыю.
17 верасня
– Візіт у парыжскую Оперу, у якой Марк Шагал распісаў плафон, і карцінную галерэю Аранжары, дзе захоўваецца збор карцін Хаіма Суціна.
– Інтэрв'ю Le Point і ParisMatch.com.
– Сустрэча з чальцом Канстытуцыйнай рады і экс-прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам.
– Сустрэча з кіраўніцай аддзела каардынацыі і міжнароднага супрацоўніцтва, дырэктарата правоў чалавека і вяршэнства права Рады Еўропы Таццянай Тэрмасіч.
– Выступ на анлайн-канферэнцыі «Беларуска-расійскі экспертны дыялог».
– Сустрэча з «Рэпарцёрамі без межаў».
– Сустрэча з прадстаўнікамі Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.
– Перамовы з дарадцай прэзідэнта Макрона Ізабэль Дзюмон.
– Сустрэча з дыпламатам і амбасадарам па правах чалавека ў Радзе міністраў Дэльфін Барыёне.
– Выступ ва ўніверсітэце палітычных навук Science Po перад студэнтамі 90 краін і сустрэча з прэзідэнтам універсітэта Бенедыкт Дзюран.
– Сустрэча з эканамістам Сяргеем Гурыевым.
18 верасня
– Сустрэча з мэрам Парыжа Ан Ідальга.
– Мітынг з беларусамі Францыі.
– Ускладанне кветак да помніка Адаму Міцкевічу разам з амбасадарам Літвы і нам. амбасадара Польшчы.
Відэаразбор візіту ў Францыю будзе апублікаваны ў пачатку працоўнага тыдня.