• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлану Ціханоўскую як прадстаўніка беларусаў падтрымалі на ўзроўні партый, Нацыянальнай асамблеі і Сенату Францыі

    16 верасня, 2021

    Учора ў Парыжы Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэпутатам Нацыянальнай асамблеі Францыі Фрэдэрыкам Пеці, які шмат разоў падтрымліваў беларускі дэмакратычны рух, старшынём Еўрапейскай дэмакратычнай партыі Франсуа Байру, а таксама прэзідэнтам Сенату Францыі Жэрарам Ларшэ.

    Ціханоўская прапанавала, каб Францыя выступіла ў ЕС з ініцыятывай падтрымкі беларускіх палітвязняў і заклікала, каб Беларусь не сыходзіла з французскай, еўрапейскай павесткі. Таксама ўздымалася пытанне ўдзелу Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства і ў іншых міжнародных арганізацыях. 

    Падчас сустрэчаў беларуская лідарка падкрэсліла, што галоўнае – захоўваць паслядоўную стратэгію ў дачыненні да Беларусі і не дазваляць гандлю палітвязнямі: «Рэжым павінен застацца ў мінулым і перастаць мучыць беларускі народ».

    Апошнія навіны