Учора ў Парыжы Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэпутатам Нацыянальнай асамблеі Францыі Фрэдэрыкам Пеці, які шмат разоў падтрымліваў беларускі дэмакратычны рух, старшынём Еўрапейскай дэмакратычнай партыі Франсуа Байру, а таксама прэзідэнтам Сенату Францыі Жэрарам Ларшэ.
Ціханоўская прапанавала, каб Францыя выступіла ў ЕС з ініцыятывай падтрымкі беларускіх палітвязняў і заклікала, каб Беларусь не сыходзіла з французскай, еўрапейскай павесткі. Таксама ўздымалася пытанне ўдзелу Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства і ў іншых міжнародных арганізацыях.
Падчас сустрэчаў беларуская лідарка падкрэсліла, што галоўнае – захоўваць паслядоўную стратэгію ў дачыненні да Беларусі і не дазваляць гандлю палітвязнямі: «Рэжым павінен застацца ў мінулым і перастаць мучыць беларускі народ».