• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Ціханоўская: «Я далучаюся да кампаніі падтрымкі праваабаронцаў #FreeViasna»

    17 верасня, 2021

    У Парыжы Святлана Ціханоўская наведала Міжнародную федэрацыю правоў чалавека (FIDH) і далучылася да кампаніі #FreeViasna. Гэтую кампанію федэрацыя распачала дзеля падтрымкі і дапамогі беларускім праваабаронцам, якіх незаконна ўтрымліваюць за кратамі.

    Ціханоўская адзначыла, што Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Леанід Судаленка і іншыя праваабаронцы павінны быць вызвалены неадкладна і без аніякіх умоваў. Адзначым, што Бяляцкі быў віцэ-прэзідэнтам FIDH да 2016 года, а Стэфановіч зʼяўляецца віцэ-прэзідэнтам FIDH з 2019-га.

    Сама федэрацыя дзейнічае з 1922 года, у яе склад уваходзяць 192 арганізацыі у больш чым 100 краінах на ўсіх кантынентах. Галоўная мэта FIDH з тых часоў – даваць свету ведаць аб парушэннях правоў чалавека ў розных краінах. FIDH працуе са структурамі ААН і мае вялікую вагу не толькі ў праваабарончай супольнасці, але можа таксама ўплываць на меркаванне ўладаў дзяржаў, ад якіх залежыць прыняцце рашэнняў у адносінах да Беларусі.

    Апошнія навіны