На сустрэчы Ціханоўская адказала на пытанні аб партызанскім руху, плане «Перамога» і «Рабочым руху», у якія запісваюцца беларусы, а таксама падзякавала беларусам Францыі за іх працу.
Ціханоўская: «Дзякуй вам за тое, што французская дыяспара складаецца з шматлікіх суполак у Парыжы, Бардо, Ліёне, Ніцы, Страсбургу, Марселі, Ансі, і іншых гарадоў. Дзякуй за тое, што вы аб'ядналіся падчас выбарчай кампаніі год назад і з гэтага часу зрабілі больш за 50 акцый салідарнасці, у тым ліку з удзелам еўрадэпутатаў ў Страсбургу. Дзякуй за экзіт пол 4-9 жніўня мінулага года, на якім былі выяўлены фальсіфікацыі.
У нас атрымалася дамовіцца на выдзяленне стыпендыяў для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў — і ў гэтым ёсць і вашая заслуга. Таму дзякуй за лабіраванне беларускай справы праз палітыкаў і медыя і шмат іншых важных крокаў, якія дапамагаць нашым суайчыннікам набліжаюць усіх нас – беларусаў – да свабоды і да дому».