Святлана Ціханоўская прыехала ў Францыю з працоўным візітам і пачала яго з адкрыцця выставы прац беларускіх жанчын-журналістак у Парыжы. Яна падзякавала беларускім фатографкам за працу, дзякуючы якой увесь свет змог даведацца пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Таксама Ціханоўская выказала ўдзячнасць Польскаму інстытуту і амбасадзе Літвы за арганізацыю гэтай выставы.
Ціханоўская прыняла ўдзел у адкрыцці выставы беларускіх журналістак
15 верасня, 2021