Сёння, 21 траўня, Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Ужо праз некалькі гадзін у знак салідарнасці з імі беларусы выйдуць на акцыі як мінімум у 39 гарадах з 19 краін свету. Далучайцеся і вы! Бярыце сцягі, плакаты і знак гэтага дня – жоўтую бірку, якой у турмах адзначаюць палітвязняў.
Дзе пройдуць акцыі – глядзіце на сайце «Вясны». Падрабязней пра Дзень салідарнасці з палітвязнямі можна знайсці на сайце standwithbelarus.org/by.