• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Міжнародны гуманітарны фонд

    Міжнародны гуманітарны фонд перайсці на сайт фонду

    Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі быў створаны ў Нарвегіі па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай у 2024 годзе.

    Фонд стаў важным механізмам падтрымкі беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў.

    «Пашырэнне кола краінаў-донараў Міжнароднага гуманітарнага фонду з’яўляецца адной з ключавых задач Офіса, у тым ліку міжнароднага аддзела. Мы ставім перад сабой мэту — прыцягнуць як мінімум 15 краін да канца 2026 года. Чым шырэй будзе гэтае кола, тым больш людзей змогуць атрымаць неабходную дапамогу і падтрымку».
    Дзяніс Кучынскі
    Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай

    Як працуе фонд?

    Фонд не прымае індывідуальных заявак. Сродкі перадаюцца беларускім праваабарончым і гуманітарным арганізацыям, якія непасрэдна працуюць з пацярпелымі. Прыярытэт надаецца экстраным выпадкам і найбольш уразлівым атрымальнікам дапамогі.

    Аператарам фонду выступае Нарвежскі Хельсінкскі камітэт — ён адказвае за кіраванне сродкамі, выплаты і справаздачнасць.

    Падрабязней — на сайце.

    Місія фонду

    Місія Міжнароднага гуманітарнага фонду — забяспечваць эфектыўны і празрысты механізм перадачы гуманітарнай і іншай дапамогі праз арганізацыі-партнёры для падтрымкі людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў у Беларусі. Фонд развівае культуру салідарнасці і гуманізму, спрыяючы ўстойлівым формам узаемнай дапамогі.

    Арганізацыі-партнёры

    Сярод партнёраў фонд — наступныя арганізацыі: Dissidentby, INeedHelp, Volnyja і фонд «Краіна для Жыцця». Гэта асноўныя ўдзельнікі фонду, якія ўваходзяць у кіруючы механізм і пастаянна ўдзельнічаюць у працы фонду.

    Таксама ёсць гасцявыя арганізацыі — гэта арганізацыі, якія не ўваходзяць у пастаянную структуру фонду, але могуць атрымліваць фінансаванне пад канкрэтныя праекты або патрэбы. Каб далучыцца да фонду, арганізацыі трэба адпавядаць крытэрыям і падаць заяўку.

    Працэс апісаны на сайце.

    Офіс Святланы Ціханоўскай не атрымлівае сродкаў з фонду і не ўдзельнічае ў іх размеркаванні.

    Каманда Офіса працуе над тым, каб фонд меў дастатковыя рэсурсы для эфектыўнай дапамогі, і лабіруем далучэнне да фонду новых краін.

    Справаздачнасць

    Фонд публікуе справаздачы пра сабраныя і размеркаваныя сродкі, а таксама праводзіць праверку справаздачнасці арганізацый-удзельніц. Справаздачы даступныя на сайце.

    Справаздачнасць

    Колькі сродкаў сабрана?

    Паводле даных на пачатак чэрвеня, фонд сабраў больш за 3,3 мільёна еўра. Да падтрымкі далучыліся 13 краін: Нарвегія, Швецыя, Данія, Люксембург, Швейцарыя, Харватыя, Эстонія, Ісландыя, Іспанія, Фінляндыя, Латвія, Аўстрыя і Ірландыя.

    Як атрымаць дапамогу?

    Калі вы пацярпелі ад рэпрэсій і маеце патрэбу ў падтрымцы, неабходна звярнуцца ў адну з арганізацый, якія падтрымлівае фонд. Менавіта яны займаюцца афармленнем дапамогі.

    Мы заклікаем беларуския дыяспары далучацца да адвакцыі падтрымкі фонду рознымі краінамі.