У Празе адбудзецца закрыты экспертны брыфінг, арганізаваны BelPol. Падчас брыфінгу будуць агучаныя надзейныя звесткі пра ваенныя змены ў Беларусі, што дазволіць лепш зразумець сучасныя рызыкі ў рэгіянальнай бяспецы.
6 сакавіка адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці праведнікаў народаў свету. У межах брыфінгу будзе аддадзена даніна павагі сучасным праведнікам Беларусі — беларускім байцам, якія цяпер змагаюцца ва Украіне, абараняючы еўрапейскую свабоду, і тым, хто рызыкуе, каб расказаць праўду пра дзеянні рэжыму.
Працоўныя мовы: беларуская, руская, чэшская, англійская
Дата і час: 6 сакавіка, 11:00–12:30
Месца: Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы. Адрас будзе паведамлены зарэгістраваным удзельнікам і ўдзельніцам.
Каб зарэгістравацца, да 4 сакавіка напішыце ліст на электронную пошту czechia.office@tsikhanouskaya.org.
