З нагоды Дня нязломнасці Беларусі, абвешчанага Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, у Празе адбудзецца выстава мастацкіх плакатаў, прысвечаная сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Праект упершыню будзе прадстаўлены ў Чэхіі.
Аўтар выставы — вядомы незалежны беларускі дызайнер Артур Вакараў. Праз вострыя візуальныя метафары ён асэнсоўвае тры дзесяцігоддзі дыктатуры: кайданы ў форме лічбы 30, іржавыя дарожныя знакі, расійскія танкі з праваслаўнымі купаламі замест вежаў, школьны фартух, надзеты на турэмную робу.
Выставу арганізаваў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы. Падчас адкрыцця будуць прысутнічаць аўтар праекта Артур Вакараў і кіраўніца Офіса Крысціна Шыянок.
Выстава арганізаваная пры падтрымцы чальца Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі Хаята Акамура.
🗓 Выстава працуе да 13 лютага, але будзе даступная толькі для парламентароў і гасцей парламента. Для іншых наведвальнікаў і наведвальніц ёсць магчымасць наведаць адкрыццё выставы 2 лютага а 16:00.
📩 Каб наведаць адкрыццё, пацвердзіць свой удзел да 1 лютага на пошту czechia.office@tsikhanouskaya.org.
📍 Выстава знаходзіцца ў Атрыуме Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі (Sněmovní 4, Praha 1).
Важна: Пры ўваходзе ў будынак прадугледжаная праверка бяспекі, якая можа заняць нейкі час. Неабходна мець пры сабе дзейны дакумент, які пацвярджае асобу.
Падзея ў Facebook: https://www.facebook.com/events/1382342076909097/
