• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 16-22 жніўня

    22 жніўня, 2021

    Законнасць і амністыі

    – Пасля кропкавых амністый палітвязняў Святлана Ціханоўская зрабіла зварот да беларусаў і міжнароднай супольнасці: «Выхад любога невінаватага чалавека – гэта добрая навіна. Але мы павінны памятаць, што наша задача – вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах. Нават калі выйдуць дзясяткі, сотні людзей, за кратамі застаюцца тысячы – і мы не пойдзем на кампрамісы, не дапусцім ніякіх угодаў з рэжымам».

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі даў прававую ацэнку амністыі: «Мы ўсе плакалі і крычалі ад радасці, калі зняволеныя выйшлі на свабоду. Але рэжым спачатку парушае закон, калі кідае людзей за краты, а потым зноў парушае яго – каб адпусціць іх. І мы не маем права супакойвацца, пакуль не выйдзе на свабоду апошні чалавек, які знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах».

    Падтрымка і ўзаемадапамога

    – Пасля шырокай сустрэчы дэмакратычныя сілы выпусцілі сумесны зварот з адказам на пытанне «што я магу прама зараз зрабіць для нашай перамогі?»

    – Святлана Ціханоўская падтрымала рабочых у гадавіну іх пратэсту і стачкі: «За гэты год шмат што змянілася, але нязменным засталося галоўнае: рабочыя – гэта велізарная сіла. Далучайцеся да «Рабочага руху», каардынуйце працу. Вы – наш гонар і лакаматыў новай Беларусі».

    – У дзень нараджэння Сяргея Ціханоўскага Святлана Ціханоўская зачытала адкрыты ліст да мужа і падзякавала ўсім, хто падтрымлівае Сяргея. Валанцёры Офіса распаўсюдзілі ўлёткі з заклікам падтрымаць Ціханоўскага, напісаўшы яму ліст або далучыўшыся да кампаній «Рабочы рух» і «План Перамога».

    – Офіс па адукацыі абвясціў, што запушчаныя новыя стыпендыі на навучанне для беларускіх студэнтаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы.

    «Чым добрая мадэль парламенцкай рэспублікі? Чаму так важна загадзя падрыхтаваць праект Канстытуцыі для новай Беларусі?» Анатоль Лябедзька правёў адкрытую дыскусію з экс-кіраўніком Канстытуцыйнага суда Літвы Дайніюсам Жалімасам – і адказаў на гэтыя пытанні. Запіс – па спасылцы. У дадзены момант працягваецца кампанія па абмеркаванні праекта народнай Канстытуцыі Беларусі. Вы можаце далучыцца да абмеркавання на гэтым сайце.

    Міжнародная праца

    – Ціханоўская ў афіцыйных лістах заклікала кіраўніка МВФ і міністра фінансаў ЗША заблакаваць рэжыму доступ да сродкаў SDR, у тым ліку замарозіць абмен у свабодна канвертоўныя валюты, – да моманту, пакуль у Беларусі не будуць праведзены новыя свабодныя выбары. Да гэтага сродкі могуць быць накіраваныя рэжымам на рэпрэсіі супраць беларусаў. Гэта сумесная пазіцыя дэмсіл, кампанію па блакаванні сродкаў для рэжыму праводзіць НАК у супрацоўніцтве з дыяспарамі.

    – Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапарламента Давідам Сасолі, яны абмеркавалі недапушчальнасць гандлю палітвязнямі і ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве.

    – Святлана Ціханоўская накіравала ліст у МЗС Грузіі пасля з'яўлення інфармацыі пра пагадненне аб супрацоўніцтве з беларускім КДБ: «Толькі поўнае спыненне дзеяння Пагаднення будзе гарантаваць бяспеку беларусаў у Грузіі».

    – Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцай МУС Літвы Агне Білатайтэ. Міністарка распавяла, колькі беларусаў вымушана з'ехалі ў Літву. Таксама яны абмеркавалі бяспеку беларусаў у Літве і сітуацыю з мігрантамі на мяжы, якую стварыў рэжым – і якую трэба спыніць.

    – Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю распавяла пра тое, на якім этапе зараз рух беларусаў да свабоды: News24 (Японія), Folha (Бразілія), Белсат (Беларусь), Fox News (ЗША), ABC News (Аўстралія), Al Jazeera English, фильм Zerkalo.io16 августа 2020: как это было

    Апошнія навіны