• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская заклікала кіраўніка МВФ і міністра фінансаў ЗША заблакаваць рэжыму доступ да сродкаў МВФ

    21 жніўня, 2021

    Учора, 20 жніўня, Святлана Ціханоўская накіравала лісты кіраўніцы МВФ Крысталіне Георгіевай і міністарцы фінансаў ЗША Джанет Елен. У лістах Ціханоўская заклікала іх забараніць рэжыму доступ да сродкаў SDR, у тым ліку замарозіць абмен у свабодна канвертоўныя валюты, – да моманту, пакуль у Беларусі не будуць праведзеныя новыя свабодныя выбары.

    Ціханоўская аргументавала заклік тым, што гэтыя сродкі, прызначаныя для народа, пойдуць на рэпрэсіі супраць беларусаў. Яна прывяла прыклады жорсткага абыходжання з людзьмі, прысудаў і затрыманняў па палітычных матывах, выкарыстання кавіда як біялагічнай зброі ў турмах. Ціханоўская заявіла, што дзеянні рэжыму з кожным днём пагаршаюць і без таго цяжкае эканамічнае становішча Беларусі, і новыя пераводы не павінны дапамагчы яму выйграць час утрымання ўлады.

    Таксама Святлана Ціханоўская падзякавала сенатару Роберту Менендэсу за яго ліст Байдэну з заклікам заблакаваць рэжыму доступ да $1 мільярду ад МВФ. Ціханоўская і Менендэс сустракаліся падчас яе візіту ў ЗША, у знак падтрымкі сустрэча прайшла ў зале Сенату, дзе традыцыйна прымаюць лідараў дзяржаў. Перамовы пра блакаванне абмену SDR Ціханоўская вяла падчас шматлікіх сваіх сустрэч у ЗША.

     


    На фота: Святлана Ціханоўская з сенатарамі Робертам Менендэсам і Джымам Рышам
    Апошнія навіны