• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Расія ўцягвае беларускую моладзь у сваю вайну

    09 верасня, 2026

    Сёння ў Прадстаўніцтве беларускіх дэмакратычных сіл у Эстоніі прайшоў дыпламатычны брыфінг «Уплыў Расіі на беларускую моладзь». У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, міністэрстваў і дзяржаўных інстытуцый Эстоніі.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава прадставіла даныя пра тое, як Расія разам з рэжымам Лукашэнкі выбудоўвае сістэму мілітарызацыі беларускай моладзі і паступова ўцягвае маладых беларусаў у расійскую ваенную машыну.

    Сёння каля 13 000 беларусаў навучаюцца ў расійскіх універсітэтах. Паводле наяўных даных, 1 338 беларусаў падпісалі кантракты з Міністэрствам абароны Расіі, не менш за 314 з іх загінулі.

    Удзельнікі абмеркавалі механізмы вярбоўкі маладых беларусаў, ваенную прапаганду, навучанне ў Расіі як адзін з каналаў пашырэння расійскага ўплыву, а таксама рызыкі, з якімі сутыкаюцца беларускія студэнты.

    Асобная ўвага была нададзеная магчымым дзеянням Еўрапейскага саюза. Сярод прапановаў — пашырэнне доступу беларусаў да еўрапейскай адукацыі, больш магчымасцяў для атрымання шматразовых візаў для моладзі, стыпендыяльныя праграмы, падтрымка тых, хто адмаўляецца ад вайсковай службы, а таксама інфармаванне маладых людзей пра рызыкі навучання і вайсковай вярбоўкі ў Расіі.

    «Дзяржава з падлеткавага ўзросту прывучае маладога чалавека да таго, што служба — норма, а пытанні задаваць не трэба. Потым яго накіроўваюць вучыцца ў Расію, бо іншых даступных варыянтаў у яго амаль няма. А там ім займаюцца ўжо вярбоўшчыкі.

    Гаварыць пра гэта важна, бо большасць з тых трынаццаці тысяч яшчэ нічога не падпісала. Гэта гісторыя пра тых, хто будзе выбіраць універсітэт наступнай вясной. Пакуль з імі размаўляе толькі вярбоўшчык, выйграе ён.

    Такія брыфінгі мы праводзім дзеля рашэнняў ад партнёраў: візы для маладых беларусаў, стыпендыі, якія ідуць за студэнтам, прававая дапамога тым, хто ўжо ў Расіі. Еўропа мае для гэтага ўсе інструменты, новых законаў прымаць не трэба. Патрэбны палітычны выбар і час, пакуль гэтая моладзь яшчэ не вырашыла, куды ехаць — у Еўропу ці на фронт», — Маргарыта Ворыхава.

    Брыфінг завяршыўся дыскусіяй з дыпламатамі і прадстаўнікамі дзяржаўных інстытуцый Эстоніі пра тое, якія практычныя крокі Еўропа можа зрабіць ужо сёння, каб у маладых беларусаў была рэальная еўрапейская альтэрнатыва расійскаму ўплыву.

     

    Апошнія навіны