• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Беларускі досвед паказвае, наколькі хутка права можа ператварыцца з механізму абароны чалавека ў механізм яго пераследу» 

    10 верасня, 2026

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў выступіў у Манрэалі на Impact 2026 — буйным канадскім саміце, прысвечаным вяршэнству права, абароне дэмакратычных інстытутаў і сучасным выклікам для прававой дзяржавы.

    На запрашэнне Калегіі адвакатаў Квебека (Barreau du Québec) Леанід Марозаў стаў адным з асноўных спікераў сесіі «When the Rule of Law Disappears: What We Can Learn from the Rest of the World». Дыскусія была прысвечаная таму, што адбываецца з дзяржавай і грамадствам, калі перастаюць працаваць прававыя механізмы і незалежныя інстытуты.

    У сваім выступе Леанід Марозаў прадставіў беларускі досвед прававога дэфолту – сітуацыі, калі права перастае абараняць чалавека і замест гэтага выкарыстоўваецца як інструмент рэпрэсій. Ён распавёў пра масавыя парушэнні правоў чалавека і палітычна матываваны пераслед у Беларусі, палітычных зняволеных, а таксама пра спробы рэжыму Лукашэнкі пераследаваць беларусаў ужо за межамі краіны.

    Асобная ўвага была прысвечаная транснацыянальным рэпрэсіям і злоўжыванню рэжымам міжнароднымі механізмамі, у тым ліку Інтэрполам, а таксама магчымасцям і абмежаванням сістэмы ААН і іншых міжнародных інстытутаў у абароне правоў чалавека і прыцягненні вінаватых да адказнасці.

    Звяртаючыся да канадскіх і паўночнаамерыканскіх партнёраў, дарадца Святланы Ціханоўскай асобна заклікаў працягваць падтрымку беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць краіну праз палітычны пераслед і шукаюць бяспекі і міжнароднай абароны ў Канадзе, ЗША і іншых дэмакратычных краінах.

    «Беларускі досвед паказвае, наколькі хутка права можа ператварыцца з механізму абароны чалавека ў механізм яго пераследу, калі разбураюцца незалежныя інстытуты. Вяршэнства права — гэта не нешта гарантаванае назаўсёды. Яго неабходна абараняць. І сёння нашая задача — не толькі рыхтаваць аднаўленне прававой дзяржавы ў дэмакратычнай Беларусі, але і абараняць беларусаў, якія ўжо цяпер плацяць цану за імкненне жыць у свабоднай краіне».

    Офіс Святланы Ціханоўскай знаходзіцца ў пастаянным кантакце з міжнароднымі партнёрамі, інфармуе іх пра становішча беларусаў і працуе над тым, каб людзі, якія ратуюцца ад рэпрэсій, маглі атрымаць неабходную падтрымку і абарону.

    Апошнія навіны