• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская накіравала ліст у МЗС Грузіі: «Толькі поўнае спыненне дзеяння Пагаднення аб супрацоўніцтве з КДБ будзе гарантаваць бяспеку беларусаў у Грузіі»

    16 жніўня, 2021

    Сёння, 16 жніўня, служба бяспекі Грузіі заявіла, што распаўсюджванне інфармацыі пра ўступленне ў сілу пагаднення аб іх супрацоўніцтве з КДБ Беларусі – гэта кампанія па дыскрэдытацыі мясцовых сілавых структур. Служба бяспекі Грузіі адзначыла, што падпісанае ў 2016-м годзе Пагадненне не абавязвае бакі здзяйсняць дзеянні, якія супярэчаць іх дзяржаўным інтарэсам.

    Офіс Святланы Ціханоўскай знаходзіцца на сувязі з МЗС і пасольствам Грузіі, у МЗС Ціханоўская накіравала афіцыйны ліст з заклікам выпрацаваць «выразна выяўленую пазіцыю пра недапушчальнасць выкарыстання дадзенага пагаднення для выдачы інфармацыі пра беларускіх грамадзян і іншага супрацоўніцтва, якое можа негатыўна адбіцца на мірных грамадзянах Беларусі, якія знаходзяцца  на тэрыторыі Грузіі».

    Ціханоўская падкрэсліла, што беларусаў трэба абараніць ад прымусовай высылкі ў Беларусь, бо рэжым «выкарыстоўвае спасылкі на «антытэрарыстычнае заканадаўства» для пераследу сваіх палітычных апанентаў. Таму толькі поўнае спыненне дзеяння названага пагаднення або публічная заява пра замарозку супрацоўніцтва будзе не толькі гарантаваць бяспеку беларускіх грамадзян у Грузіі, але і цалкам адпавядае нацыянальным інтарэсам Грузіі ў дадзены момант.

    Мы заклікаем улады Грузіі спыніць дзеянне Міждзяржаўнага пагаднення аб супрацоўніцтве Камітэта дзяржбяспекі Беларусі са Службай бяспекі Грузіі і забяспечыць бяспеку беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Грузіі».

    Апошнія навіны