• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «За гэты год шмат што змянілася, але нязменным засталося галоўнае: рабочыя – гэта велізарная сіла»

    17 жніўня, 2021

    Ціханоўская: «Роўна год таму рабочыя Беларуськалія і БелАЗа, Нафтана і МЗКЦ, БМЗ і Гродна Азота, МТЗ, МАЗа і МАПІДа, заводаў у Жабінцы і Полацку, Слуцку і ​​іншых рэгіёнах выйшлі на пратэст або абвясцілі стачку. У гэты дзень мы плакалі ад гонару. Гэта не пафасныя словы, а чыстая праўда – да гэтага мы не маглі ўявіць, што рабочыя будуць у першых шэрагах мітынгаў супраць гвалту і за перамены.

    За гэты год шмат што змянілася, але нязменным засталося галоўнае: рабочыя – гэта велізарная сіла. Памятаеце, год таму менавіта ад рабочых прагучала тое самае «Сыходзь». Я дзякую вам за тое, што насуперак усім рэпрэсіям, вы не спыніліся, вы ствараеце і аб'ядноўваеце стачкамы і рыхтуецеся да стачкі. Далучайцеся да «Рабочага руху», каардынуйце працу, нарошчвайце сілы для стачкі і дапамагайце адно аднаму. Вы – наш гонар і лакаматыў новай Беларусі».

    Відэазварот Святланы Ціханоўскай можна паглядзець тут.

    Апошнія навіны