• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • МУС Літвы распавяло Ціханоўскі, колькі беларусаў вымушана з’ехалі ў Літву за год

    20 жніўня, 2021

    Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ прыняла Святлану Ціханоўскую ў будынку міністэрства. Яны абмеркавалі бяспеку беларускіх арганізацый і СМІ ў Літве. «Зараз вельмі важна, каб усе, хто вымушана апынуўся за мяжой, маглі адчуваць сябе ў бяспецы. І мы ўдзячныя Літве за ўсе намаганні і дапамогу, якую краіна аказвае рэлакантам, пакуль яны не могуць вярнуцца дадому», – сказала Ціханоўская.

    У міністэрстве паведамілі Ціханоўскай, што з верасня 2020 беларусам было выдадзена каля 20 000 нацыянальных літоўскіх віз, 834 беларусы атрымалі спецыяльны дазвол ад міністра ўехаць у Літву з-за экстраардынарных гуманітарных умоў. 206 беларусаў зрабілі запыт на прадастаўленне прытулку ў Літве. Беларуская лідарка падзякавала Літве за прадастаўленне гуманітарнага калідора і выдачу спецыяльных віз для беларусаў, якіх пераследуюць у роднай краіне.

    Ціханоўская і Білатайтэ таксама абмеркавалі сітуацыю з мігрантамі на мяжы, якую стварыў рэжым. Мяжу здолелі нелегальна перасекчы каля 4 тысяч чалавек і каля 8 тысяч чакаюць пераходу мяжы на тэрыторыі Беларусі. Ціханоўская падкрэсліла, што корань праблемы – рэжым, які помсціць Літве за падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. «Мы працягнем працу з еўрапейскімі партнёрамі і ўрадам Літвы, каб спыніць паток нелегальнай міграцыі. Былы прэзідэнт спрабуе ператварыць Беларусь у краіну-ізгой, якая пагражае ўсяму рэгіёну. Гэта трэба спыніць», – заявіла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны