У Празе адбудзецца прэзентацыя кнігі «Не зламанае пакаленне. Голасы маладых беларусаў і беларусак 2020» (“Nezlomená generace. Hlasy mladých Bělorusů a Bělorusek 2020”). Кніга аб’ядноўвае 25 эсэ беларускіх студэнтаў і студэнтак, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі.
Падчас масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе менавіта студэнцтва апынулася на перадавой супраціву і затым сутыкнулася з затрыманнямі, катаваннямі і прымусовай эміграцыяй. Зборнік перадае аўтэнтычныя сведчанні беларускай моладзі: апісвае ход пратэстаў, перажытую траўму і разважанні герояў і гераінь пра дэмакратычную будучыню краіны.
🇨🇿 Падзея пройдзе на чэшскай мове. Пераклад забяспечаны не будзе.
Калі вы хацелі б наведаць мерапрыемства, калі ласка, напішыце на пошту: czechia.office@tsikhanouskaya.org
Кнігу выдала ў 2024 годзе брытанскае выдавецтва Skaryna Press, а яе выданне фінансавалася цэнтрам Warwick Ukraine-Belarus Hub (WUB-hub) з фонду Research England Policy Support Fund пры Універсітэце Уорвіка.
