9 жніўня а 15:00 беларусы сустрэнуцца ў Варшаве, каб разам прайсці Маршам Свабоды ў гадавіну пачатку падзеяў 2020 года. Гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць сабе і свету — мы штодзённа працягваем змагацца за вольную і дэмакратычную краіну.
Марш стане кульмінацыяй першага дня Канферэнцыі «Новая Беларусь»: пасля насычаных дыскусіяў, дэбатаў і «гарачых» абмеркаванняў беларусы выйдуць разам, каб паказаць: нас яднае не толькі мінулае, але і супольная будучыня.
Нават калі мы спрачаемся пра метады, стратэгіі і інструменты змены рэчаіснасці, мы дакладна ведаем — у нас супольная мэта. А салідарнасць, надзея і падтрымка адно аднаго — гэта рэчы, якія дапамагалі беларусам усе пяць гадоў не згубіць сябе і пераадольваць любыя жыццёвыя крызісы.
Калі: 9 жніўня, 15:00
Дзе: Варшава, plac Marszałka Józefa Piłsudskiego
Разам з беларусамі і беларускамі па вуліцах Варшавы пройдуць Святлана і Сяргей Ціханоўскія. Далучайцеся!
Да таго ж, нагадаем:
Праграма канферэнцыі — па гэтай спасылцы.
Рэгістрацыя для ўдзельнікаў — тут.
А вось Спасылка рэгістрацыі для медыя і блогераў.