6 жніўня у Варшаве Офіс Святланы Ціханойскай, Абʼяднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада правядуць Канферэнцыю Новая Беларусь 2023. На Канферэнцыі адкрыта абмяркуюцца наступныя пытанні: чаго мы усе дамагліся за гэты час, якія былі дасягненні і няйдачы, якія далейшыя планы і якое бачанне будучыні нашай краіны.
6 ЖНІЎНЯ
09:30 — 11:00
Рэгістрацыя ўдзельнікаў
11:00 — 11:01
Хвіліна маўчання ў памяць пра загінулых за свабоду Беларусі
11:01 — 11:08
Уступнае слова нацыянальнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай
11:08— 11:10
Уступнае слова Iвонкі Сурвіллы, старшыні Рады БНР
11:10 — 12:40
Панэль №1: Што зрабілі і што збіраюцца зрабіць дэмакратычныя сілы для пераходу да дэмакратыі?
Якія дасягненні і няўдачы дэмакратычных сілаў за апошні год? Якія высновы варта зрабіць на будучыню? На які сцэнар пераменаў працуюць дэмакратычныя сілы і як яны збіраюцца яго рэалізоўваць? Што мы можам зрабіць для вызвалення палітзняволеных?
Мадэратар — Зміцер Лукашук
Спікеры і спікеркі:
• Павел Латушка, прадстаўнік па транзітным перыядзе Аб‘яднанага пераходнага кабінета Беларусі
• Алена Жываглод, віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады
• Крысціна Рыхтэр, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях
• Іван Краўцоў, прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі
• Вольга Зазулінская, кіраўніца фонда “Краіна для жыцця”
• Юльяна Шаметавец, прадстаўніца Кіберпартызанаў
• Павел «Віллі» Кухта, прадстаўнік Палка Кастуся Каліноўскагаа
12:40 – 13:20
Кава-паўза, нэтворкінг, анлайн-каментары ўдзельнікаў і ўдзельніцаў
13:20 – 14:50
Панэль №2: Ад саюза з агрэсарам да новых магчымасцяў: еўрапейскі выбар для Беларусі
Якімі павінны быць адносіны Беларусі і Расіі? Ці патрэбная Беларусі інтэграцыя з Еўропай і якія ў гэтага перспектывы? Якія знешнепалітычныя крокі важна зрабіць для еўрапейскай будучыні Беларусі? Якія перашкоды могуць быць на гэтым шляху? Будучыня адносінаў Беларусі і Украіны: якая яна?
Мадэратар — Зміцер Міцкевіч
Спікеры і спікеркі:
• Андрэй Ягораў, спікер Каардынацыйнай рады
• Валер Кавалеўскі, прадстаўнік па міжнародных справах Аб‘яднанага пераходнага кабінета Беларусі
• Валер Сахашчык, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
• Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і міжпарламенцкага супрацоўніцтва
• Аляксандр Мілінкевіч, палітычны і грамадскі дзеяч, Канцлер Вольнага Беларускага Універсітэта
• Роза Турарбекава, даследчыца Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Універсітэта Юстуса-Лібіха
14:50 – 15:30
Кава-паўза, нэтворкінг, анлайн-каментары ўдзельнікаў і ўдзельніцаў
15:30 – 15:45
Прэзентацыя нацыянальнага пашпарта Новай Беларусі
15:45 – 17:15
Панэль №3: Новая Беларусь:
якую краіну мы хочам пабудаваць?
17:15 — 17:30
Уручэнне ўзнагародаў
17:30— 17:45
Падвядзенне вынікаў Канферэнцыі, фінальнае слова нацыянальнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай