Актыўнасці беларускай дыяспары і ініцыятываў у Дзень роднай мовы 2024
Польшча
1. Беларуская анлайн-дыктоўка
У Дзень роднай мовы, 21 лютага, кожны беларус можа паўдзельнічаць у агульнанацыянальнай дыктоўцы. Імпрэза будзе прысвечаная да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава.
Дыктоўку прачытае Павел Латушка, а з уступным словам выступіць Аліна Коўшык.
Пачатак – а 19:00 па Мінску 21.02 на канале BELSAT LIFE.
Варшава
2. Беларускі Моладзевы Хаб
З 19 да 23 лютага ў Варшаве пройдзе цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Роднай мовы.
Дата: 19-23 лютага
Час: мясцовы
Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава
Штодня будуць тэматычныя івэнты:
21 лютага 18:30 – Паэтычны вечар з удзелам беларускіх літаратараў і адкрыты мікрафон для ўсіх жадаючых;
22 лютага 18:30 – Wyspa – падлеткавы клуб, сустрэча прысвечана дню роднай мовы;
23 лютага 19:30 – «Пазакласнае чытанне» з комікамі аб’яднання Pan Standup – разбор кніжкі!
У сераду, 21 лютага, у Беларускім Моладзевым Хабе святкуюць Дзень роднай мовы адбудзецца Паэтычны вечар. Госці і артысты падзеляцца сваёй творчасцю, а іх выступы нагадаюць нам пра багацце і разнастайнасць нашай мовы. Удзел бяруць Алесь Плотка, Васіль Ядчанка, Віталь Рыжкоў, Алесь Дзянісаў, Atesta. Таксама будзе адкрыты мікрафон, дзе кожны ахвотны зможа падзяліцца сваімі думкамі, вершамі ці адчуваннямі на беларускай мове.
Дзверы: 18:30, Dożynkowa 6A (Варшава)
Пачатак: 19:00
3. Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Мая Радзіма – беларуская мова»
Пачатак: 23.02 (18:00)
Канец: 23.02 (20:00)
Варшава, Oleandrów 6/2
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае вас на творчую сустрэчу з адным з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым. Вас чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кнігаў, музычны выступ Рамана Арлова разам са спявачкай Вікторыяй, а таксама аўтограф-сесія аўтара. Вядоўца сустрэчы – кіраўнік фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.
Беласток
4. Тутака. Фінал трэцяга Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы
Месца: Беластоцкі лялечны тэатр, вул. Каліноўскага 1
Дата: 20 лютага 2024 а 17:00
Фінал будзе таксама і ў online трансляцыі на канале.
5. Дзень роднай мовы ў Беластоку
Дыктоўка. Тэкст Васіля Быкава. Сёлета яму спаўняецца 100 год. Дыктуе Кацярына Ваданосава. Тыя, у каго не атрымаецца далучыцца ў хабе, зможа пісаць анлайн, далучыўшыся да стрыма на youtube канале Мова Нанова.
Пачатак: 21.02 (18:00)
Канец: 21.02 (21:00)
Хаб «Новая Зямля», Беласток, ul.Wyszyńskiego 6A
Лодзь
6. Беларуская дыктоўка ў Лодзі
Пачатак: 21.02 (19:00)
Канец: 21.02 (21:00)
Mediateka MeMo, Лодзь, ul. Moniuszki 5
Сёлета Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета разам з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі прапануюць для дыктоўкі тэкст, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
7. Тыдзень роднай мовы ў Кракаве
Спасылка на расклад тыдня.
8. Дзень Роднай Мовы ў Познані
Упершыню ў Познані!
Запрашаем вас разам адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы і ўзяць удзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы.
Серада, 21.02.2024, 18:00
Niepodległości 4, блок С, зала С1
Эстонія
Пачатак: 21.02 (18:00)
Канец: 21.02 (21:00)
Вечаровыя чытанні паэзіі і прозы з таршэрам, музыка і спевы, віктарыны для дзяцей і дарослых з прызамі, кава і гарбата з прысмакамі.
У кожнага жадаючага будзе магчымасць выступіць: прачытаць верш, падзяліцца ўлюбёным урыўкам з кнігі ці заспяваць песню.
Для арганізатараў важна ведаць прыкладную колькасць удзельнікаў, таму, калі ласка, пацвердзіце свой інтарэс, адрэагаваўшы на адмысловы пост, калі плануеце прысутнічаць.
Уваход вольны.
Літва
10. Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча
Дыктоўка па творах Быкава з Алінай Коўшык і Вінцуком Вячоркам і прагляд дакументальнага фільму.
21 лютага, Vilniaus 20, Вільня
Латвія
11. Латвійскае таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» запрашае ўсіх неабыякавых да беларускай мовы далучыцца да імпрэзы, што адбудзецца ў нядзелю, 25 лютага 2024 г. у Рызе, у будынку АНКТЛ (вул. Слокас, 37).
Вялікабрытанія
12. Дзень Роднай мовы з Хадановічам у Лондане
Пачатак: 24.02 (14:00)
Канец: 24.02 (18:00)
Скарынаўская бібліятэка, Лондан, 37 Holden Road
24 лютага Англа-беларускае таварыства сардэчна запрашае на традыцыйнае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў Лондане.
Сёлетні Дзень роднай мовы прыпадае на другую гадавіну вайны ва Украіне і прысвячаецца гераічнаму змаганню ўкраінскага народа за свабоду і захаванне сваёй палітычнай і культурнай ідэнтычнасці.
Аўстрыя
«Вітаем даражэнькія! Запрашаем адзначыць Дзень Роднай Мовы прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якому належаць гэтыя простыя і мудрыя словы: «Я – беларус, мая родная мова – беларуская».
Акрамя гутарак і знаёмства прапануем прыняць удзел у агульнай дыктоўцы да Дня Роднай Мовы, на аснове твора Васіля Быкава. Таксама, запрашаем аматараў літаратуры на свабодны выступ – прачытаць свае ўлюбёныя ўрыўкі з твораў Васіля Быкава. Не сумняваемся, словы нашага класіка, падтрымаюць нацыянальны гонар і любоў да роднай мовы.
Вас чакае цёплая атмасфера з пачастункамі і гарбаткай. Да сустрэчы на прасторы Unlimited Academy! Прыходзьце ўсе!»
19:00 CET
Lothringerstraße 3, 1010 Wien, Österreich