З нагоды Міжнароднага дня «дзякуй» Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы арганізуе прыём «Чэшскія сэрцы для Беларусі», падчас якога адбудзецца ўрачыстае ўручэнне ганаровых грамат.
Такім чынам будзе выказаная глыбокая ўдзячнасць чэшскім дзеячам і дзяячкам, якія зрабілі значны ўнёсак у падтрымку свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
Прыём адбудзецца ў памяшканні Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы.
Праграма:
- 16:30 — прывітанне гасцей
- 17:00 — урачыстае ўручэнне ганаровых грамат
- 17:30 — фуршэт
Удзел неабходна пацвердзіць да 8 студзеня па адрасе czechia.office@tsikhanouskaya.org.
🔗 Падзея ў Facebook: https://www.facebook.com/events/1545187976748074/
