Праз пяць гадоў пасля падзеяў 2020 года сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца адным з найсур’ёзнейшых выклікаў у рэгіёне АБСЕ. У гэтым кантэксце парламенцкая дыпламатыя адыгрывае важную ролю ў падтрымцы дэмакратычных сілаў і вызваленні людзей.
У Парламенцкай асамблеі АБСЕ пройдзе дыскусія, прысвечаная парламенцкім стратэгіям і ўмацаванню патэнцыялу дэмакратычнай Беларусі.
З вітальнымі словамі выступяць кіраўнікі нарвежскай і шведскай дэлегацыяў — Марыюс Арыён Нільсэн і Б’ёрн Содэр. На пачатку мерапрыемства да ўдзельнікаў(-ц) звернецца кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. Мадэраваць дыскусію будзе кіраўнік літоўскай дэлегацыі Русланас Баранавас.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў распавядзе пра гуманітарную сітуацыю ў Беларусі, пасля чаго сябры ПА абмяркуюць, як падтрымаць палітычных зняволеных і іх сем’і, а таксама якія ўрокі ПА АБСЕ можа атрымаць з працы ПАСЕ па Беларусі.
