9 жніўня — дзень, які стаў пераломным у сучаснай беларускай гісторыі. Шэсць гадоў таму беларусы выйшлі на вуліцы, каб абараніць свой выбар. Мы памятаем, як гэта — быць разам і адчуваць адзінства. Тое адчуванне і падтрымка застаюцца з намі і сёння, дзе б мы ні былі.
Да гадавіны мірных пратэстаў, каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала спіс публічных мерапрыемстваў, якія пачнуцца на наступным тыдні.
9 жніўня
🇱🇹Вільнюс
– 13:00, Кафедральная плошча
Мітынг
– 14:00, Кафедральная плошча
Марш свабоды да Вахты Святла
– 15:00, Кафедральная плошча
Хвіліна маўчання
🇦🇹 Вена
– 11:30, Касцёл Святой Альжбеты
Адкрыццё выставы
🇵🇱Варшава
– 18:00, помнік Мікалаю Каперніку
Івэнт да гадавіны выбараў
🇨🇦Таронта
– 09:30, High Park
Дзень памяці
– 18:30
Дзень памяці
🇺🇸 Ролі
– 13:00, Moore Square
Акцыя-перформанс
🇵🇱 Гданьск
– 15:00, Długi Targ
Марш
– 16:00, Зімовы сад ЕЦС
Выстава
– 17:00, Зала-аўдыторыя ЕЦС
Кінапаказ
15 жніўня
🇺🇸 Ілінойс
– 13:00, Arlington Heights Memorial Library
Паказ фільма
Далучайцеся, але дбайце пра сваю бяспеку!
Пералік івэнтаў будзе дапаўняцца. Калі вы арганізуеце акцыю і хочаце, каб мы дадалі яе — запоўніце, калі ласка, гэтую форму ці напішыце ў зваротную сувязь любым зручным для вас спосабам.
