• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіты на Кіпр і ў Грэцыю, рэакцыя на папраўку ў Сейме Літвы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 8-14 красавіка 2024

    14 красавіка, 2024

    10 красавіка стала вядома, што беларускі палітвязень Аляксандр Кулініч памёр у турме. Святлана Ціханоўская пракаментавала: «Кожны чалавек, які знаходзіцца пад вартай, мае права на належны догляд і абарону здароўя. Відавочна, што гэта не было забяспечана. Я выказваю глыбокія спачуванні родным і блізкім Аляксандра. У беларускіх турмах гінуць людзі, і мы павінныя рабіць усё магчымае, каб запусціць працэс вызвалення тых, хто апынуўся за кратамі з-за палітычнага пераследу».

    ВІЗІТ НА КІПР

    9-10 красавіка Святлана Ціханоўская наведала Кіпр з працоўным візітам. У яго межах беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнтам Кіпра і спікеркай Парламента. Акрамя таго, Ціханоўская выступіла на слуханнях у Парламенце Кіпра, а таксама правяла брыфінг для дыпламатаў з 16 краінаў свету ў амбасадзе Польшчы на Кіпры. 

    Асноўнымі тэмамі перамоваў былі 1) шляхі рашэння праблемаў беларускай дыяспары на Кіпры, 2) стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у кіпрскім Парламенце, 3) падтрымка рэлакаваных беларускіх бізнесаў, 4) ціск на рэжым і яго шматбаковая ізаляцыя і 5) выпрацоўка адзінай пазіцыі па сітуацыі ў Беларусі на міжнароднай арэне.

    ВІЗІТ У ГРЭЦЫЮ

    11-12 красавіка Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Грэцыі з працоўным візітам, дзе ўзяла ўдзел у Дэльфійскім эканамічным форуме і правяла сустрэчы з прэзідэнткай Грэцыі, мэрам Афінаў і былым прэм’ер-міністрам краіны. Беларуская лідарка прывезла былому прэм’еру Папандрэу архіўныя матэрыялы пра ягонага прапрадзеда Зыгмунта Мінейку –  ён нарадзіўся ў Беларусі і браў актыўны ўдзел у паўстанні Каліноўскага.

    На Дэльфійскім форуме беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім. Бакі абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ў Беларусі, праблему атрымання польскіх візаў для беларусаў унутры краіны, а таксама фармалізацыю адносінаў з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.

    РЭАКЦЫЯ НА ПРАПАНОВУ ПАПРАЎКІ Ў СЕЙМЕ ЛІТВЫ

    9 красавіка стала вядома пра прапанову папраўкі ў Сейме Літвы, якая даўнімае ўвядзенне новых падставаў для анулявання ВНЖ беларусаў. Святлана Ціханоўская адрэагавала на падзею: «На дадзены момант гэта не прыняты закон, а толькі прапанова. Мы на сувязі з дэпутатамі Сейма – і паспрабуем іх пераканаць, што ў такім выглядзе папраўкі не павінны быць прынятыя. Мы цудоўна разумеем, што насцярожвае літоўскіх партнёраў. Але ў той жа час важна памятаць: адказнасць за гэта ляжыць не на беларусах, а на Лукашэнку».

    ВЫБАРЫ Ў КААРДЫНАЦЫЙНУЮ РАДУ

    Выбары ў Каардынацыйную Раду, назначаныя на травень, ужо не першы дзень выклікаюць актыўныя спрэчкі ў сеціве. Эксперты Офіса на чале са старэйшым палітычным дарадцам Аляксандрам Дабравольскім далі адказы на самыя актуальныя пытанні.

    III БЕЛАРУСКІ БІЗНЕС-ФОРУМ

    9 красавіка ў Вільні прайшоў III Беларускі бізнес-форум, арганізаваны Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой ABBA і Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў. Святлана Ціханоўская выступіла на форуме з вітальнай прамовай. Па выніках мерапрыемства АВВА падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў.

    МОЛАДЗЕВАЯ ПАЛІТЫКА

    У сакавіку дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава некалькі тыдняў знаходзілася ў працоўнай паездцы ў ЗША. Рэзультатам працы стала 1) дамова з Фондам Абамы пра разгляд магчымасцяў для атрымання стыпендыяў моладзевымі лідарамі Беларусі, а таксама 2) дамова пра магчымы запуск пілотнага праекта, скіраванага на пераадоленне няроўнасці ў сферы адукацыі, сумесна з Educational Justice.

    МЕДЫЯ. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Cyprus Times (Кіпр), Giorgos A. Papandreou (Грэцыя), Cyprus Mail (Кіпр), BNT (Балгарыя).

    Апошнія навіны