• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прэзентацыя дарожнай мапы дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 18-24 снежня 2023

    25 снежня, 2023

    ДАРОЖНАЯ МАПА. На гэтым тыдні камандай Офіса па адукацыі была прадстаўлена Дарожная мапа дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі. Дакумент распрацаваны Офісам Святланы Ціханоўскай пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і групы экспертаў і практыкаў у сферы адукацыі. Дарожная мапа – гэта план дзеянняў на 50,100 і 500 дзён, які дапаможа эфектыўна трансфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі пасля дэмакратычнай змены ўлады ў краіне. Азнаёміцца са зместам дарожнай карты можна па спасылцы

    АЛЬЯНС «ЗА ДЭМАКРАТЫЧНУЮ БЕЛАРУСЬ». Адзін з самых важных вынікаў парламенцкага супрацоўніцтва 2023-га года – гэта аб’яднанне парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» у адзіны Альянс. Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька распавёў, што стварэнне Альянсу значыць для беларусаў: «Гэта не проста фармальная прысутнасць сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Парламентах розных краінаў. Гэта рэальны інструмент дапамогі беларусам і ціску на рэжым». 

    ВЫНІКІ ПРАЦЫ ЗА ГОД. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай пачала падводзіць вынікі сваёй працы за год. 

    Старэйшы палітычны дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі запісаў відэа, дзе распавёў пра ўнутрыпалітычную працу Офіса ў 2023 годзе. Значным дасягненнем стала распрацоўка і вынясенне на грамадскае абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька даў справаздачу па працы ў Офісе ў 2023 годзе. За год колькасць групаў «За дэмакратычную Беларусь» з 13 павялічылася да 23 краінаў свету. Таксама ў 2023 годзе былі распрацаваныя 4 законапраекты ў межах канстытуцыйнай рэформы, якія дапаўняюць візію новай Беларусі. 

    АДКАЗНАСЦЬ РЭЖЫМУ. 22 снежня былі прынятыя новыя змены ў закон аб прэзідэнце Беларусі, паводле якіх, ён атрымлівае шэраг гарантыяў, у тым ліку абарону ад крымінальнага пераследу. Святлана Ціханоўская адзначыла, што «Дэмакратычныя сілы Беларусі кожны дзень працуюць над тым, каб Лукашэнка адказаў за ўсе злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы. І мы разам даб’ёмся таго, каб дыктатар паўстаў перад судом. Чалавек, які зламаў лёсы тысячам беларусаў, панясе пакаранне ў рамках міжнароднага права, і ніякі імунітэт ад гэтага не абароніць. Гэта толькі пытанне часу».

    АДУКАЦЫЯ. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова ўзяла ўдзел у Канферэнцыі «Рэформа кіравання сістэмай адукацыі ў Беларусі. Разгляд магчымасцяў і праблемаў», ініцыяванай Аб’яднаным Пераходным Кабінетам. Мэта Канферэнцыі – падрыхтоўка кадраў для дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Таццяна Шчытцова абмеркавала з удзельнікамі мерапрыемства дарожную карту па дэмакратызацыі сферы адукацыі. 

    ЭКАНАМІЧНЫЯ ПЫТАННІ. Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт ABBA Алесь Аляхновіч распавёў пра эканамічную залежнасць Беларусі ад Расіі цяпер і ў 2024 годзе. «Нашая залежнасць ад Расіі крытычная. Па сутнасці, Расія мае ўсе рычагі ўплыву, каб шантажаваць Беларусь і Лукашэнку сёння. У новай Беларусі можна будзе правесці канферэнцыю крэдытораў, каб іншыя заходнія краіны дапамаглі нам выплаціць крэдыты Расіі, але толькі тыя, якія мы мусім выплаціць. Тыя, што ўзяў Лукашэнка за апошнія гады – яны нелегітымныя», – адзначыў Аляхновіч. 

    ПРА МІЖНАРОДНУЮ КАМАНДУ ОФІСА. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. У новым відэа гаворка пойдзе пра адну з найбольш важных палітычных падзеяў 2023 году – Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША», які адбыўся ў пачатку снежня. 

    РАЗМОВЫ З БЕЛАРУСАМІ. 22 снежня прайшлі апошнія ў 2023 годзе асабістыя размовы Святланы Ціханоўскай з беларусамі. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць, можна тут.

    МЕДЫЯ. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Еўрарадыё (Беларусь), Радыё Свабода (1, 2) (Беларусь), DW (Міжнароднае), БелСАТ (Беларусь), Knack magazine (Бельгія), IRI podcast “By the People”.

    Апошнія навіны