На гэтым тыдні быў прэзентаваны дакумент па дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі. Яго стварыла група экспертаў па ініцыятыве каманды па адукацыі Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
У картках вы знойдзеце адказы на галоўныя пытанні аб дакуменце, а таксама даведаецеся аб асноўных задачах першых трох этапаў рэформаў. Усе падрабязнасці вы можаце знайсці па спасылцы, а калі ў вас ёсць прапановы, каментары ці крытыка – пішыце ў @AskOffice_Bot або на пошту askoffice@tsikhanouskaya.org.